Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці працягнуць мандат спэцдакладчыку ААН па Беларусі


Сёньня ў Жэнэве павінна было адбыцца галасаваньне краін, якія ўваходзяць у Раду ААН па правах чалавека, па пытаньні працягненьня альбо спыненьня мандату спэцдакладчыка Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў Міклаша Харасьці аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Аднак учора ўвечары было вырашана перанесьці галасаваньне на тыдзень – на 13 чэрвеня.

Як патлумачылі "Свабодзе" ў жэнэўскім офісе ААН, пасьля выступленьня спэцдакладчыка звычайна ладзіцца дыскусія. У асобных выпадках гэтым усё і абмяжоўваецца. Але калі ўстае пытаньне аб працягу мандату альбо яго спыненьні, то праводзіцца галасаваньне краінаў. Прычым пытаньне вырашаецца простай бальшынёй галасоў. А права выказаць сваю пазыцыю маюць усе 47 краін, якія прадстаўленыя цяпер у Радзе.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак днямі вярнуўся з Жэнэвы. Ён распавёў карэспандэнту Свабоды:

"Разам з сваімі калегамі-праваабаронцамі зь Беларусі мы правялі там падрыхтоўчую працу. Мы расказвалі пра сытуацыю ў Беларусі, каб дэлегацыі, якія пасьля будуць галасаваць, лепш ведалі пра сытуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне.

Што тычыцца дакладу, які прадставіў спадар Харасьці, то гэта збалянсаваны, комплексны і аб'ектыўны дакумэнт. Канечне, яго можна было б рабіць і больш поўным. Але для гэтага патрэбна было, каб беларускія ўлады працавалі са спэцдакладдчыкам. А яны ад супрацоўніцтва адмовіліся. У гэтай адмове я бачу іх крыўду: маўляў, прызначэньне спэцдакладчыка – гэта санкцыя супраць Беларусі. Насамрэч, ААН, калі ўводзіць такую пасаду, то робіць гэта не для пакараньня, а выключна з мэтай дапамагчы той ці іншай дзяржаве выправіць сытуацыю з правамі чалавека".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG