Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч паставіў дыягназ вэртыкалі


Міхаіл Мясьніковіч

З рэзкай крытыкай міністэрстваў і абласных адміністрацыяў сёньня выступіў кіраўнік беларускага ўраду Міхаіл Мясьніковіч.

Аналізуючы сытуацыю ў эканоміцы на паседжаньні ўраду, прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч канстатаваў, што мэтавыя паказчыкі па тэмпах эканамічнага росту не выконваюцца ўсімі рэгіёнамі. ВУП краіны за 5 месяцаў вырас на 1,1% пры гадавым пляне 8,5%. У Віцебскай і Магілёўскай абласьцях, Менску валавы рэгіянальны прадукт скараціўся, Гомельская вобласьць працуе на ўзроўні мінулага году. Дзяржава недаатрымала 11 трыльёнаў дададзенай вартасьці — заработнай платы, падаткаў, прыбытку, адзначыў Міхаіл Мясьніковіч:

«Калі б гэтыя рэгіёны выканалі заданьні, ВУП краіны вырас бы на 6%. Мяне вельмі турбуе адсутнасьць ініцыятываў і працы на пэрспэктыву, — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Адбыўся разрыў кампэтэнцыі. Службовыя асобы на ніжэйшых узроўнях пасіўныя, не працуюць над сваім разьвіцьцём, ухіляюцца ад прыняцьця неабходных рашэньняў, чакаюць камандаў і ўзгадненьняў ад вышэйстаячых органаў. У выніку інтэлект кіраўнікоў рэгіёнаў і міністраў ідзе на правядзеньне мясцовых плянэрак, даведкі, справаздачы, а жывой працы няма. Няма працы з кадрамі», — цытуе Мясьніковіча БелТА.

Мясьніковіч нагадаў, што ва ўрадзе за ВУП адказвае Міністэрства эканомікі, аднак ініцыятыўнай працы зь яго боку няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG