Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Турэччыны арганізаваў мітынг у сваю падтрымку


Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Эрдаган зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу ў Стамбуле, 16 чэрвеня 2013
Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Эрдаган зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу ў Стамбуле, 16 чэрвеня 2013

Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў нядзелю зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу ў Стамбуле.

Мітынг, які сабраў дзясяткі тысячаў гараджанаў, быў арганізаваны прыкладна за 10 кілямэтраў ад плошчы Таксім, дзе ў той жа дзень адбыліся новыя сутыкненьні паміж маніфэстантамі і паліцыяй.

Антыўрадавыя дэманстрацыі праводзіліся і ў Анкары. Гэтак жа, як і ў Стамбуле, паліцыя ўжыла супраць маніфэстантаў сьлезацечны газ і вадамёты.

Дэманстрацыі ў стамбульскім парку Гезі пачаліся два тыдні таму з патрабаваньнямі спыніць будаўніцтва гандлёвага цэнтру на месцы парку. Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да росту незадаволенасьці сярод дэманстрантаў, акцыі пратэсту перарасьлі ў антыўрадавыя маніфэстацыі і распаўсюдзіліся на іншыя гарады Турэччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG