У вучэньнях бяруць удзел міратворчыя кантынгенты Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана.
«У яго ёсьць права крытыкаваць любога чальца партыі і любы партыйны орган, у тым ліку асабіста Анатоля Лябедзьку».
Гэта адбудзецца заўтра, калі прэм'ер-міністар Салманд атрымае дазвол на рэфэрэндум.
У Літве адбылося галасаваньне на выбарах у парлямэнт. За 141 дэпутацкі мандат змагаліся 2000 кандыдатаў з 17 партыяў і адной кааліцыі чатырох партыяў.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што ўрад Сырыі ўсё часьцей выкарыстоўвае супраць насельніцтва касэтныя бомбы.
Сырыйскія паўстанцы сьцвярджаюць, што ў суботу блізу Алепа ім удалося зьбіць зьнішчальнік урадавых ВПС.
Рада Бясьпекі ААН у пятніцу ўхваліла рэзалюцыю, якая заклікае паскорыць пачатак міжнароднага ваеннага ўмяшаньня ў Малі.
Эгіпецкі прэзыдэнт Мухамэд Мурсі адмяніў сваё рашэньне аб звальненьні генпракурора краіны Абдэль-Магіда Махмуда.
Перадаць грошы ад нобэлеўскай прэміі міра, якую атрымаў Эўразьвяз, на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі прапануе эўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі.
15 кастрычніка Эўразьвяз зьбіраецца падоўжыць дзеяньне санкцый адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года. Ці будуць гэтыя санкцыі больш жорсткімі? Ці патрапяць пад іх новыя чыноўнікі і бізнэсоўцы?
13 кастрычніка на сойме партыі БНФ была прынятая дэклярацыя, у якой заяўлена пра неабходнасьць пераадолець разлад у дэмакратычных сілах і вылучыць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах адзінага кандыдата.
12-га кастрычніка раніцай у Лёндане на запыт Кіргізстану і ЗША быў арыштаваны Максім Бакіеў, сын былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Кіраўніцтва канцэрну «Белнафтахім» пацьвердзіла інфармацыю пра тое, што ў чацьвёртым квартале істотна скарочаныя пастаўкі расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Крытычныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас кіраўнікоў кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак» выліліся ў рэальныя захады.
Экс-кандыдат у дэпутаты Аляксандар Мельнік накіраваў скаргу ў суд на Берасьцейскі гарвыканкам. У гарвыканкаме адмовіліся ўзбуджаць адміністрацыйную справу ў дачыненьні да старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Леаніда Валабуева.
Марэк Возьняк, маршалак вялікапольскага ваяводзтва, заявіў, што ня дасьць абяцанай фінансавай падтрымкі арганізатарам фэстывалю культуры незалежнай Беларусі ў Познані, калі на гэтым фэстывалі выступіць гурт «RockerJocker» зь Беларусі.
Удзельніца расейскага панк-гурту Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч дала інтэрвію Радыё Свабода пасьля вызваленьня з-пад варты.
12 кастрычніка старшыні суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаілу Кавалькову выдалі новы пропуск, і ён прайшоў на тэрыторыю прадпрыемства.
Эўразьвяз, хутчэй за ўсё, падоўжыць дзеяньне сваіх санкцый супраць Беларусі да 31 кастрычніка 2013 году.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і яго рэспубліканскі супернік Пол Раян абмяняліся рэзкімі меркаваньнямі падчас тэледэбатаў паміх кандыдатамі ў віцэ-прэзыдэнты, якія зьяўляюцца часткай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША.
Суд задаволіў скаргу беларускага ўцекача на Дэпартамэнт міграцыі Літвы, і цяпер Дэпартамэнт мае наноў разглядаць просьбу Сьцяпана Захарчанкі аб палітычным прытулку.
Сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртаваньня правялі акцыю ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за кратамі.
12 кастрычніка Віленскі акруговы суд павінен задаволіць альбо не скаргу Сьцяпана Захарчанкі.
У Маскве ў чацьвер адбыліся дзьве акцыі ў падтрымку актывіста «Левага фронту» Ўладзімера Акіменкава, які быў арыштаваны за непарадкі 6 траўня на Балотнай плошчы. Пра гэта паведамляе прэсавая служба «Левага фронту».
Былы кандыдат у дэпутаты ў Гомельскай-Савецкай акрузе № 34, студэнт юрыдычнага факультэту Ігар Случак дамагаецца пераліку галасоў у сваёй акрузе.
Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у сённяшняй акцыі супраць прапаганды на БТ былі затрыманыя лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.
Пра гэта заявіў дэпутат Эўрапарлямэнту з Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі на пасяджэньні Эўранэсту.
Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што сырыйскі самалёт, які ляцеў з Масквы ў Дамаск і быў затрыманы ў Анкары, перавозіў груз вайсковага прызначэньня для міністэрства абароны Сырыі.
Сёньня абвяшчаюць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру. Сярод намінаваных на атрыманьне прэміі – асуджаны беларускі праваабаронца, кіраўнік цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падтрымае трансфармацыю «Белай Русі» ў цэнтрысцкую партыю.
11 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка выступіў на апошнім сумесным сумесным пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
11 кастрычніка адбудзецца апошняе сумеснае пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі чацьвёртага скліканьня. Чакаецца, што ў ім возьме ўдзел Аляксандар Лукашэнка.
Шэраг грамадзкіх актывістаў Гомелю атрымалі 10 кастрычніка паштоўкі ад Алеся Бяляцкага.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў кіраўнік зачыненай уладамі інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка.
Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа», якая ўчора была закрытая паводле рашэньня Менскага гаспадарчага суду, накіравала зварот спэцдакладчыку ААН па праваабаронцах Маргарэт Секагія.
Беларуская партыя зялёных занепакоеная пачаткам будаўнічых працаў на пляцоўцы Астравецкай АЭС.
Патрыярх Маскоўскі Кірыл наведае Беларусь з аднадзённым афіцыйным візытам 14 кастрычніка.
10 кастрычніка — Усясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, у якой выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды.
10 кастрычніка Уга Чавэса павінны афіцыйна абвясьціць пераможцам на выбарах прэзыдэнта Вэнэсуэлы.
У Аўганістане ў аўторак ахвярамі нападаў і выбухаў сталі восем чалавек, у тым ліку пяць паліцэйскіх. Ёсьць параненыя.
Дакумэнт прадугледжвае адказнасьць дзяржаў за перавышэньне ліміту бюджэтнага дэфіцыту.
26 кастрычніка ў Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт «Свабоду Беларусі».
Канцлер Нямеччыны адзначыла, што Грэцыі атрымалася дасягнуць прагрэсу ў справе скарачэньня дэфіцыту бюджэту.
З крытыкай на адрас краін Эўразьвязу і ЗША за «экспарт дэмакратыі» Аляксандар Лукашэнка выступіў у інтэрвію брытанскім СМІ — газэце The Independent і тэлерадыёкарпарацыі BBC.
9 кастрычніка Менскі гаспадарчы суд пастанавіў зьліквідаваць установу «Плятформа», якая займалася абаронай правоў вязьняў.
У шорт-лісьце таксама расейскі панк-гурт Pussy Riot, іранскі юрыст Насрын Сатудэх і іранскі ж рэжысэр Джафар Панагі.
Цэнтральная выбарчая камісія адмовілася разглядаць скаргу намесьніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, які патрабаваў прызнаць несапраўднымі вынікі мінулых выбараў па менскай Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101.
«Літва прэтэнзій не здымае. Галоўнае, што іх турбуе — гэта аддаленасьць АЭС ад тэрыторыі Літвы», заявіў першы намесьнік мінпрыроды Віталь Кулік.
Затрыманыя мастак Міхаіл Гулін, трое валянтэраў і журналістка «Нашай нівы» Тацяна Гаўрыльчык. Усе яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менску. А 16:30 Тацяну Гаўрыльчык адпусьцілі, астатніх пакінулі ў пастарунку.
Тэму пакупкі беларускімі чыноўнікамі дарагой нерухомасьці ў Літве, распачатую літоўскімі і падхопленую беларускімі СМІ, камэнтуюць палітыкі суседняй краіны.
Загрузіць яшчэ