Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Грэцыя павінна застацца ў эўразоне


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падчас візыту ў Атэны заявіла, што яе краіна і надалей будзе аказваць падтрымку Грэцыі. Выступаючы пасьля перамоваў з грэцкім прэм'ер-міністрам Антонісам Самарасам, Мэркель адзначыла, што Грэцыі атрымалася дасягнуць прагрэсу ў справе скарачэньня дэфіцыту бюджэту. Разам з тым яна дадала, што яшчэ шмат чаго трэба зрабіць у галіне падатковай палітыкі і скарачэньня выдаткаў.

Мэркель таксама заявіла, што Грэцыя павінна застацца ў эўразоне.

Грэцкі прэм'ер Антоніс Самарас у сваю чаргу заявіў аб прыхільнасьці Грэцыі шляху рэформаў.

У аўторак паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ, каб разагнаць пратэстоўцаў, якія сабраліся ў цэнтры Атэнаў. Дэманстранты кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі з запальнай сумесьсю. Былі арыштаваныя каля 50 чалавек. Усяго ў акцыях пратэсту ў Атэнах, якія ў цэлым насілі мірны характар, удзельнічалі каля 50 тысяч чалавек.

У Грэцыі многія лічаць, што пад ціскам канцлера Нямеччыны краіна пачала праводзіць меры жорсткай эканоміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG