Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія паўстанцы зьбілі ўрадавы зьнішчальнік


Свабодная сырыйская армія трымае абарону на подступах да Алепа, 11 кастрычніка 2012

Сырыйскія паўстанцы сьцвярджаюць, што ў суботу блізу Алепа ім удалося зьбіць зьнішчальнік урадавых ВПС.

ра гэта паведамляе апазыцыйны сырыйскі Цэнтар па назіраньні за правамі чалавека, які базуецца ў Лёндане, а таксама відавочцы на месцы, у тым ліку — афіцэр, які перайшоў з войска Башара Асада на бок паўстанцаў.

У розных сырыйскіх правінцыях ў суботу працягнуліся жорсткія баі. Паўстанцы заявілі, што ім удалося адбіць наступ сілаў Асада на стратэгічны населены пункт Маарэт аль-Нума на дарозе з Дамаску ў Алепа.

Гэты горад быў захоплены апазыцыйнымі сіламі некалькі дзён таму. Абодва бакі канфлікту паведамляюць пра вялікі лік забітых і параненых з боку праціўніка.

XS
SM
MD
LG