Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэбаты ў ЗША: аборты і ядзерная зброя


Пол Раян i Джо Байдэн
Пол Раян i Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і яго рэспубліканскі супернік Пол Раян абмяняліся рэзкімі меркаваньнямі падчас тэледэбатаў паміх кандыдатамі ў віцэ-прэзыдэнты, якія зьяўляюцца часткай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША.

Байдэн, дэмакрат, напорыста абараняў эканамічную і зьнешнюю палітыку прэзыдэнта Барака Абамы ў ходзе дыскусіі 11 кастрычніка, якая адбылася ў штаце Кентукі на поўдні краіны.

Ён сьцьвярджаў, што Абама аднавіў альянсы ЗША, і абараняў плян вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану.

Байдэн таксама прадстаўляў санкцыі супраць Ірану з прычыны яго ядзернай праграмы як посьпех палітыкі ЗША:

«Гэтыя словы аб слабасьці – я не разумею, што мой калега кажа. Гэта ж прэзыдэнт выступіў з ініцыятывай і зрабіў усё, што ён паабяцаў рабіць. Гэта чалавек, які адбудаваў нашы альянсы такім чынам, што астатні сьвет зноў ідзе за намі. Гэта чалавек, які схіліў увесь сьвет, уключна з Расеяй і Кітаем, прыняць балючыя захады супраць Ірану, каб прымусіць іх спыніць сваю ядзерную праграму».

Раян, рэспубліканскі кангрэсмэн са штату Вісконсін, быў адносна спакойны падчас гэтага абмеркаваньня ўнутранай і зьнешняй палітыкі, нацыянальнай бясьпекі, падаткаў, аховы здароўя і пытаньня абортаў.

Раян сказаў, што атака на консульства ЗША ў Лібіі і забойства амбасадара ЗША была доказам «распаду» зьнешняй палітыкі Абамы:

«Справа Бэнгазі зьяўляецца трагедыяй сама па сабе, але, на жаль, яна сьведчыць і пра больш шырокую праблему, і гэта тое, што мы назіраем на экранах нашых тэлевізараў – развал замежнай палітыкі Абамы, якія робяць сьвет больш хаатычным, а нас менш бясьпечнымі».

Раян паддаў крытыцы «перазагрузку» адміністрацыі Абамы ў адносінах з Расіяй, заявіўшы, што гэта «не працуе».

Гаворачы пра Іран, Раян абвінаваціў Абаму за няздольнасьць прадухіліць прасоўваньне гэтай краіны ў распрацоўцы ядзернай зброі:

«Мы ня можам дазволіць Ірану атрымаць ядзерную зброю. Такім чынам, давайце зірнем, што было раней. Калі Барак Абама быў абраны, у іх было дастаткова рашчапляльных матэрыялаў, ядзерных матэрыялаў, каб зрабіць толькі адну бомбу, а цяпер матэрыялаў у іх хапае на пяць. Яны бягуць да ядзернай зброі. Яны за гэтыя чатыры гады наблізіліся да ядзернай зброі. У нас было чатыры рашэньні па розных санкцыях ААН у дачыненьні да Ірану, тры падчас прэзыдэнцтва Джорджа Буша і адно з часу Абамы, і адзінай прычынай, што мы яго дамагліся, было тое, што Расея аслабіла гэтыя санкцыі і прадухіліла ўдар па цэнтральным банку».

Байдэн запярэчыў, кажучы, што санкцыі, уведзеныя супраць Ірану за яго адмову спыніць узбагачэньне ўрану, былі «самымі балючымі санкцыямі ў гісторыі санкцый».

Віцэ-прэзыдэнцкія дэбаты прайшлі на фоне павышэньня папулярнасьці рэспубліканскага кандыдата ў прэзыдэнты Міта Ромні пасьля ягоных першых тэледэбатаў з Баракам Абамам на мінулым тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG