Жонка палітвязьня Алена перажывае, што ўмовы ўтрыманьня ў турме вельмі цяжкія: «Камэра маленькая, вуглавая, халодная. Зімой, калі мароз, ён надзяе шапку ў памяшканьні».
«Так, я быў і ва Ўкраіне, і ў Беларусі, і ўсюды былі сустрэчы з самымі рознымі людзьмі розных нацыянальнасьцяў», — заявіў Удальцоў Радыё Свабода.
Мінэнэрга Расеі пацьвярджае, што Беларусь спыніла экспарт растваральнікаў. Бюджэт гэтай краіны недалічыўся 2 мільярдаў даляраў ЗША. Эканаміст Леанід Заіка кажа, што выкрылі гэта незалежныя беларускія эканамісты.
Дзьмітры Вус, былы кандыдат у прэзыдэнты, неўзабаве правядзе прэзэнтацыю Канцэпцыі разьвіцьця Беларусі. Ён мяркуе, што напрыканцы 2013 году ў краіне здарыцца магутны фінансавы крызіс.
Верхняя палата Нацыянальнага сходу пераехала ў новае памяшканьне — адрэстаўраваны будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, помніка архітэктуры ў стылі канструктывізму.
Пра прычыны вынікаў выбараў у Літве, а таксама пра тое, якой будзе зьнешняя палітыка Літвы пры гіпатэтычным новым урадзе мы папрасілі расказаць дэпутата Эўрапарлямэнту, вэтэрана літоўскай сацыял-дэмакратыі Юстаса Палецкіса.
Чаму ў другім туры дэбатаў на прэзыдэнта ЗША перамог Абама? Чым палітыкі зьдзівілі гледачоў? За каго будуць галасаваць беларусы ЗША? Разважаюць прыхільнік рэспубліканцаў Сьвятавіт Сокалаў і стаўленік дэмакратаў Валер Кавалеўскі
Філёзаф Валянцін Акудовіч і мастак Артур Клінаў камэнтуюць новы склад беларускага парлямэнту.
На вашыя пытаньні адказаў былы рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў.
У бабруйскай калёніі № 2 мэдычныя бандэролі для вязьня забаранілі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск сказаў, што пасьведчаньні выплаты грошай каля 30 беларускім апазыцыянэрам, якія МЗС Польшчы ў лютым сёлета паслаў у Беларусь, не павінны стаць прычынай рэпрэсій з боку беларускіх уладаў.
Сенсацыйны тэкст у гэтай справе зьмяшчае сёньня польская газэта «Rzeczpospolita».
Яна скардзіцца на незаконны крымінальны перасьлед, неабгрунтаваны арышт, а таксама на парушэньне яе права на свабоду слова.
У Брусэлі ўвечары ў чацьвер распачаўся двухдзённы саміт Эўрапейскага Зьвязу. Адна з галоўных тэмаў — магчымае стварэньне банкаўскага саюзу ў Эўропе і іншыя меры па барацьбе з даўгавых крызісам.
Паплечніка Сяргея Ўдальцова па «Леваму фронту» Канстанціна Лебедзева суд у Маскве арыштаваў да 16 сьнежня. Яму выстаўлена абвінавачаньне ў падрыхтоўцы масавых непарадкаў у Расеі, што пагражае турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.
«Інфармацыяй пра тое, што падзея была ў Беларусі, у Менску, мы не валодаем і пацьвердзіць ня можам», — сказаў кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасьцю КДБ.
Лукашэнка зьмяніў кіраўніка вайсковай контравыведкі КДБ. Новым начальнікам стаў палкоўнік Аляксандар Назаранка, узнагароджаны між іншага польскім мэдалём.
Беларусь не гатовая да лібэралізацыі памежнага руху з Польшчай у сувязі з палітыкай польскага боку адносна афіцыйнага Менску, — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Ачольваць Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня зноў будзе Ўладзімер Андрэйчанка. Намесьнікам старшыні палаты, таксама безальтэрнатыўна, абралі Віктара Гумінскага.
Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд грамадзянскай справы па пазове былога кандыдата на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў, вылучэнца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Паўлоўскага супраць пракурора Магілёўскай вобласьці Эдуарда Сянкевіча, які таксама ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі і стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра аб’ёмы пастаўкі нафты ў 2013 годзе.
Вернутыя на загад Аляксандра Лукашэнкі пад дзяржаўны кантроль кандытарскія фабрыкі «Камунарка» і «Спартак» пачынаюць гаспадарыць паводле новых правілаў.
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка мяркуе, што ў будучыні дэпутаты могуць вярнуцца да разгляду пытаньня пра скасаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.
Чаму ў другім туры дэбатаў на прэзыдэнта ЗША перамог Абама? Чым палітыкі зьдзівілі гледачоў? За каго будуць галасаваць беларусы ЗША — разважаюць прыхільнік рэспубліканцаў Сьвятавіт Сокалаў і стаўленік дэмакратаў Мікола Салавей.
У Расеі завялі крымінальную справу на актывістаў «Левага фронту» за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.
Найноўшае апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае Левада-цэнтрам, паказала, што 40% расейцаў ведаюць, што прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у гэтым годзе.
За безальтэрнатыўную кандыдатуру Ўладзімера Андрэйчанкі прагаласавала 105 дэпутатаў. Супраць не было нікога. 3 бюлетэні прызналі несапраўднымі.
Беларускі бок лічыць інцыдэнт са швэдзкім самалётам злачынствам і чакае сама меней выбачэньняў ад Швэцыі.
Са 109 дэпутатаў, якія ўвайшлі ў склад Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня, 63 зьяўляюцца сябрамі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».
18 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня на сваім першым пасяджэньні абяруць кіраўніцтва ніжняй палаты Нацыянальнага сходу.
Суд пастанавіў даць права дзяржаве на дадатковы выпуск акцый і перадачу гэтых акцыі у дзяржаўную ўласнасьць.
17 кастрычніка ў Брусэлі прадстаўнікі 12 апазыцыйных беларускіх арганізацый і партый падпісалі сумесны зварот, у якім заклікалі Эўразьвяз «прыкласьці максымум намаганьняў» для дэмакратызацыі Беларусі.
Пасьля скандалу ў СМІ вакол супрацоўніцтва паміж сілавікамі Нямеччыны і Беларусі фэдэральны ўрад Нямеччыны адмовіўся ад дэбатаў аб супрацы з аўтарытарнымі рэжымамі.
Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт паведаміў аб перамовах зь Беларусьсю пра ўзнаўленьне дзейнасьці швэдзкай амбасады ў Менску.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікае падатковую інспэкцыю і Генпракуратуру адрэагаваць на заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які прызнаўся, што атрымаў у падарунак аўтамабіль «Майбах» ад грамадзяніна замежнай дзяржавы.
Журналістка Ірына Халіп называе правакацыяй заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб сваім вызваленьні.
У падразьдзяленьнях Армэніі і Таджыкістана маюцца салдаты, якія слаба валодаюць расейскай мовай, – заявіў Адылбек Алдабергенаў.
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс адказаў на пытаньні беларускай службы Радыё Свабода.
У Хэмпстэдзе (штат Нью-Ёрк) прайшлі другія перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША.
Стан здароўя экс-кіраўніка ізраільскага Масаду Мэіра Дагана, якому зрабілі апэрацыю ў Беларусі, рэзка пагоршыўся.
Заўважана: Аляксандар Лукашэнка апошнім часам значна падвысіў сваю актыўнасьць у стасунках з заходнімі і расейскімі мэдыямі. Чым гэта выклікана? На гэтае пытаньне «Свабоды» адказваюць аналітыкі і палітолягі.
Неўзабаве прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес, магчыма, наведае Беларусь. Чым падобныя і чым адрозныя Чавэс і Лукашэнка? На чым грунтуецца ўлада вэнэсуэльскага лідэра?
Міхаіл Гулін працаваў старшым выкладчыкам архітэктурнага факультэту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Аляксандар Лукашэнка патлумачыў журналістам прычыны адхіленьня ад пасадаў кіраўнікоў акцыянэрных таварыстваў «Камунарка» і «Спартак».
Незалежныя экспэрты называюць Астравецкую АЭС самабудам, бо яе ўзводзяць без архітэктурнага праекту і экалягічнай экспэртызы.
Кіраўніца Femen Ганна Гуцал ня зьдзіўленая рэакцыяй Лукашэнкі, якая, на яе думку, толькі падкрэсьлівае «спэцыфічнасьць» беларускага кіраўніка.
Станіслаў Шушкевіч, першы старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь у эксклюзіўным інтэрвію расейскамоўнаму інфармацыйнаму парталу ў Латвіі TVNET расказвае пра тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі.
90 журналістаў з розных рэгіёнаў Расеі завяршылі чарговы, ужо дзясяты прэс-тур па Беларусі традыцыйнай аўдыенцыяй у Аляксандра Лукашэнкі.
Эканаміст Леў Марголін камэнтуе для «Свабоды» выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра прапанову Расеі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у абмен на доступ да расейскіх радовішчаў.
Загрузіць яшчэ