Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Femen: Пратэст голай жанчыны — самая моцная аплявуха для Лукашэнкі


Ганна Гуцал
Ганна Гуцал
У размове з расейскімі журналістамі Аляксандар Лукашэнка паскардзіўся, што даводзіцца ўвесь час адбіваць атакі нядобразычліўцаў Беларусі. У якасьці прыкладу прывёў мінулагоднюю акцыю ля беларускага КДБ аголеных актывістак украінскага жаночага руху Femen, якія зь лёзунгамі ў абарону дэмакратыі патрабавалі вызваленьня палітзьняволеных — пры гэтым на голай сьпіне адной з удзельніц імправізаванага пікету красаваўся партрэт самога Лукашэнкі.

Аляксандар Лукашэнка ўдакладніў, што ў яго «грудзі не такія, як у іх», але запэўніў, што аднаго прыезду ўкраінкам хапіла, каб больш у Беларусь ня сунуцца.

Кіраўніца Femen Ганна Гуцал ня зьдзіўленая рэакцыяй Лукашэнкі, якая, на яе думку, толькі падкрэсьлівае «спэцыфічнасьць» беларускага кіраўніка:

«Зразумела, яго найбольш закранае, што нехта асьмеліўся гэта зрабіць, ды яшчэ ў сьвятая сьвятых — на прыступках КДБ. І зрабілі не абы-хто, а жанчыны! Падобная рэакцыя ўвогуле ўласьцівая мужыкам, асабліва такіх вось дыктатарскіх поглядаў, якія грунтуюцца на патрыярхальных пазыцыях. Жанчына, якія супраць іх пратэстуе, і тым больш голая — гэта, магчыма, самая моцная аплявуха, якая толькі можа быць. Як асьмеліліся гэтыя прастытуткі, ці якія яшчэ іншыя абразы яны могуць сабе дазволіць, мяне, такога годнага і вялікага, абразіць? То бок — толькі пацьверджаньне, што гэта самая жорсткая абраза, якая для яго толькі можа быць.

Што да таго канкрэтнага выпадку, то мы выражалі канстытуцыйнае права кожнага чалавека на пратэст, на мірны пратэст. Мы нічога не разьбілі, не паламалі; нікога ня ўдарылі, не забілі. Іншымі словамі, нічога незаконнага мы не зрабілі. Тым больш нічога крымінальнага, што падпадала б пад крымінальнае хуліганства».

Хоць Лукашэнка сёньня расказаў, што нібыта забараніў ужываць сілу супраць украінак, самі яны сьцьвярджаюць, што супрацоўнікі спэцслужбаў зьбілі іх і выкінулі ў лесе недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы ў Ельскім раёне Гомельшчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG