Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька заклікае разабрацца з заявамі Лукашэнкі


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікае падатковую інспэкцыю і Генпракуратуру адрэагаваць на заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які прызнаўся, што атрымаў у падарунак аўтамабіль «Майбах» ад грамадзяніна замежнай дзяржавы.

А таксама адносна хабару, ад якога ён адмовіўся — пяць мільярдаў даляраў за прыватызацыю «Беларуськалія».

Пра гэта гаворыцца ў зваротах Лябедзькі на імя генэральнага пракурора Беларусі і ў менскую падатковую інспэкцыю.

Што да аўтамабіля, дык тут, паводле старшыні АГП, «ідзе гаворка аб атрыманьні даходаў звонку».

«А значыць, яго атрымальнік, грамадзянін Лукашэнка, паводле дзейнага заканадаўства, абавязаны выплаціць падаткі. І, улічваючы, што мяне нешта бяруць сумневы, што гэта зроблена, я палічыў патрэбным зьвярнуцца ў падатковую інспэкцыю», — сказаў Лябедзька сайту ucpb.org.

Лябедзька спрабуе высьветліць, калі быў падараваны аўтамабіль кіраўніку краіны:

«Нельга выключаць, што факт дарэньня меў месца да сьнежня 2010 году. Тады ўзьнікае пытаньне: а ці пазначана гэтая маёмасьць у дэклярацыі аб даходах кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі?»

Таксама лідэр АГП рэкамэндуе генпракурору распачаць крымінальную справу па факце прапановы хабару службовай асобе ў асабліва буйным памеры, улічваючы заяву пра адмову ў хабары ў пяць мільярдаў даляраў за прыватызацыю «Беларуськалія». Паводле Лябедзькі, «пасярэднік Міша павінен знаходзіцца на месцы Бяляцкага».

На прэсавай канфэрэнцыі з удзелам прадстаўнікоў расейскіх СМІ 16 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што на адзін з сваіх дзён нараджэньня атрымаў ад расейца ў падарунак аўтамабіль «Майбах», які «стаіць у гаражы». «Я аддаў у гараж дзяржаве, яна павінна абслугоўваць прэзыдэнта», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка заявіў, што адмовіўся ад хабару ў $5 млрд за прыватызацыю «Беларуськалія». Паводле ягоных слоў, хабар яму ад імя «адурэлых» расейскіх алігархаў прапаноўваў нейкі «Міша», які мае да яго доступ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG