У Расеі пра гэта казалі яшчэ напачатку кастрычніка, але беларускае ведамства ад камэнтароў да апошняга моманту ўстрымлівалася.
Сёньня старшыня канцэрну Ігар Жылін сказаў, што паведамленьне пра скарачэньне аб’ёмаў паставак адпавядае рэальнасьці, удакладніўшы, што пытаньні загрузкі НПЗ у Наваполацку і Мазыры цяпер абмяркоўваюцца ў расейскіх ведамствах: Міністэрстве энэргетыкі і Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця.
У адпаведнасьці з рашэньнем Масквы, пастаўкі расейскай нафты да канца году складуць 4 мільёны тон — замест 5 мільёнаў 300 тысяч тон у трэцім квартале.
Экспэрты лічаць, што такім чынам Расея пакарала Беларусь за кантрабанду нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны, пад выглядам прадукцыі нафтахіміі — растваральнікаў і разбаўляльнікаў, якія пры экспарце не абкладаюцца мытам. У Расеі падлічылі, што толькі сёлета страты ад такой дзейнасьці саюзьнікаў склалі больш як 2 мільярды даляраў недаатрыманых экспартных плацяжоў у расейскі бюджэт.