Ад 8 кастрычніка актывіст ня мог трапіць на завод, бо, як сьцьвярджаў ён, ранейшы пропуск быў наўмысна заблякаваны на загад кіраўніцтва прадпрыемства. Адміністрацыя, у сваю чаргу, нядопуск Кавалькова на завод апраўдвала тым, што пропуск у прафсаюзьніка быў зламаны.
Выдалі Міхаілу Кавалькову пропуск пасьля гутаркі з старшынём Бабруйскага гарвыканкаму Дзьмітрыем Бонахавым, які распарадзіўся, каб з праходам актывіста на завод пытаньні былі вырашаныя. Тым ня менш сам Кавалькоў ня ўпэўнены, што ягоны новы пропуск не «зламаецца» зноў. Ён заяўляе, што кіраўніцтва прадпрыемства працягвае страшыць актывістаў суполкі, што ім не падоўжаць працоўных кантрактаў, калі яны ня выйдуць зь незалежнага прафсаюзу. Тое, што пропуск пэрыядычна «ламаецца», Кавалькоў зьвязвае менавіта з уціскам актывістаў прафсаюзу.
Тым часам у абласным гаспадарчым судзе прадстаўнікі адміністрацыі заводу і лідэр суполкі Міхаіл Кавалькоў шукаюць кампрамісу ў справе прафсаюзнага офіса. Раней сядзіба месьцілася ў будынку заводакіраўніцтва. Цяпер яго няма. Адміністрацыя скасавала дамову на арэнду і замуравала ўваход у офіс. Памяшканьні, якія прапануюцца ўзамен, не задавальняюць прафсаюз, бо ня маюць выхаду на тэрыторыю прадпрыемства.