Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя зробіць яшчэ адзін крок да незалежнасьці


Алекс Салманд
Алекс Салманд

Гэта адбудзецца заўтра, калі прэм'ер-міністар Салманд атрымае дазвол на рэфэрэндум.

У панядзелак прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран падпіша з шатляндзкім прэм'ер-міністрам Алексам Салмандам пагадненьне, якое дазваляе правесьці ў Шатляндыі рэфэрэндум аб незалежнасьці і аддзяленьні ад Злучанага Каралеўства.

Магчыма, галасаваньне адбудзецца пры канцы 2014 году. Салманд – лідэр левацэнтрысцкай Шатляндзкай нацыянальнай партыі, якая выступае за аддзяленьне, – змагаўся за права правесьці такі рэфэрэндум цягам апошніх двух гадоў.

Ад 1999 году ў Шатляндыі існуе ўласны парлямэнт, але пакуль яго паўнамоцтвы абмежаваныя. Апытаньні паказваюць, што за абвешчаньне незалежнасьці выступае меншасьць шатляндзкіх выбарцаў, аднак колькасьць іх паступова расьце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG