У дачыненьнях з Эўразьвязам Беларусь пакуль лічыць прыймальным для сябе партнэрства без інтэграцыі, заявіў начальнік упраўленьня зьнешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі, былы амбасадар ў Нямеччыне Ўладзімер Скварцоў, выступаючы на XII Менскім форуме.
Працягваецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Пасьля ўчорашніх перамоваў з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай сёньня кіраўнік Беларусі сустрэўся са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным. Гэтаксама ў пары зь Юшчанкам ён наведаў адзін з самых “грыпозных” рэгіёнаў Украіны — Івана-Франкоўск.
Сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў сёньня вітаў стварэньне ў Нацыянальным сходзе Беларусі спэцыяльнай рабочай групы, якая зоймецца падрыхтоўкай да разгляду зваротаў парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Ён лічыць, што гэта “наблізіць нашых беларускіх калегаў да прыняцьця неабходнага рашэньня”.
Законапраект аб зьменах у выбарчым заканадаўстве да парлямэнту пакуль не дайшоў.
У Менску завяршыўся беларуска-нямецкі форум, на якім абмеркаваны пэрспэктывы Беларусі ў праграме Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства”.
Запрошаны на Беларускі эўрапейскі форум дэпутат ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс ня зможа прыехаць у Беларусь.
Працягваецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Пасьля ўчорашніх перамоваў з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай сёньня кіраўнік Беларусі сустрэўся са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях ачоліў намесьнік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, нямецкую — упаўнаважаны МЗС ФРГ па сувязях з краінамі Ўсходняй Эўропы, Закаўказьзя і Цэнтральнай Азіі амбасадар Ганс-Дытэр Лукас.
Амэрыканскае выданьне Jane's Intelligence Weekly, якое спэцыялізуецца на ваенных праблемах і пытаньнях бясьпекі, прагназуе, што Менск падтрымае Расею ў справе прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
У адносінах Беларусі з Эўразьвязам наступае рэнэсанс, заявіў сёньня начальнік упраўленьня аналізу Міністэрства замежных спраў Беларусі Ўладзімір Скварцоў.
Чаму Лукашэнка, які ніколі ня быў у Курапатах, наведаў мэмарыял Галадамору ў Кіеве? Як менавіта вырашылі праблемы даўгоў прэзыдэнты Ўкраіны і Беларусі? Візыт Лукашэнкі камэнтуе рэдактар Кіеўскай газэты “Обзор” Юры Сьвірко.
Магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі не адпавядала б духу супрацоўніцтва і наўрад ці паспрыяе супрацы ў межах палітыкі “Усходняга партнэрства”.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, былі кіраўнік Нацыянальнага банку Сяргей Цігіпка лічыць памылкай Украіны пабудову дачыненьняў зь Менскам “дзеля жаданьня насаліць некаму ў Маскве”.
Безумоўна, мы будзем улічваць ня толькі сытуацыю там. Мы павінны, прымаючы рашэньне, сыходзіць і з нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь
Учарашнія словы польскага міністра-замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага пра тое, што ў Польшчы належала б разьмясьціць амэрыканскія войскі, выклікалі ўжо першыя рэакцыі як з амэрыканскага, так і расейскага боку.
102 са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў удзельнічалі ў сёньняшнім пленарным паседжаньні. Як яны засьцерагаюцца ад грыпу?
5 і 6 лістапада ў Кіеве Аляксандар Лукашэнка мае правесьці перамовы паасобку з вышэйшымі кіраўнікамі Ўкраіны. Сёньня ў першай палове дня ён сустрэўся з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.
"Я ведаю, што адбываецца ў гэтым супэркарумпаваным, бандыцкім асяродку вытворчасьці лекаў”, - сказаў беларускі прэзыдэнт. “Яшчэ нядаўна гаварылі з нагоды “птушынага” грыпу. Напэўна, усе ўжо прадалі".
А.Лукашэнка адзначыў, што прайшло ўжо даволі шмат часу ад яго афіцыйнага візыту ва Ўкраіну, але гэта не азначае, што прэзыдэнты ўвесь гэты пэрыяд нічога не рабілі.
Аб гэтым сьведчыць параўнаньне пазыцыяў абедзьвюх краін у міжнародных рэйтынгах 2009 году.
У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры пачаўся 12-ты беларуска-нямецкі форум “Беларусь і “Ўсходняе партнэрства”: пэрспэктывы разьвіцьця ў сфэрах палітыкі, эканомікі і грамадзтва”. На ім выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.
Пытаньне аб прызнаньні або непрызнаньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — надзвычай сур’ёзнае і складанае. І сьпяшацца тут і непатрэбна, і нельга, — заявіў сёньня журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктар Гумінскі.
Тэрміны ўнясеньня на разгляд парлямэнту Беларусі пытаньня аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пакуль ня вызначаныя.
Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, дырэктарцы тэлеканалу “Белсат”, адмовілі ў выдачы беларускай візы.
Пасьля гэтага міжнароднай камісія Палаты прадстаўнікоў будзе вырашаць уносіць ці не ўносіць пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі на разгляд сэсіі Палаты прадстаўнікоў.
Палата прадстаўнікоў на наступным тыдні пачне разгляд пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Зь візытам ва Ўкраіне знаходзіцца кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Ажыятаж вакол грыпу А (H1N1) ва Ўкраіне Лукашэнка зьвязаў з прэзыдэнцкай кампаніяй, якая пачалася.
Палітычнае збліжэньне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЭЗ могуць стаць рэальнасьцю пры наяўнасьці далейшага прагрэсу, пры ажыцьцяўленьні рэформаў у Беларусі. Аб гэтым заявіў міністар замежных спраў ФРГ Гіда Вэстэрвэле.
Беларусь можа атрымаць ад Эўрапейскага Зьвязу некалькі мільярдаў эўра на праекты “Ўсходняга партнэрства”.
Беларусь чакае ад Рады Эўразьвязу ў лістападзе поўнага скасаваньня санкцыяў, – заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі У.Макей на адкрыцьці форуму “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што сытуацыя вакол “сьвінога грыпу ў сьвеце, у тым ліку ў Беларусі і ва Ўкраіне, наўмысна справакаваная фармацэўтычнымі кампаніямі.
4 — 6 лістапада Аляксандар Лукашэнка з афіцыйным візытам наведае Украіну.
На сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў Нямеччыны Лукашэнка запрасіў замежных бізнэсоўцаў да ўдзелу ў прыватызацыі, але папярэдзіў
Дыялёг паміж Варшавай і Менскам існуе. Пра гэта сёньня заявіў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін.
4 лістапада 2008 году ў ЗША была абвешчаная перамога на прэзыдэнцкіх выбарах Барака Абамы. Меркаваньні наконт гэтага мы папрасілі выказаць людзей, якія роўна год таму ў эфіры “Свабоды” камэнтавалі абраньне Абамы 44-м прэзыдэнтам ЗША.
Як ацэньваюць палітыкі дзеяньні ўлады падчас панікі, выкліканай грыпам?
“Няма такіх галінаў, куды б не маглі прыйсьці нямецкія інвэстары”, — заявіў А. Лукашэнка.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей не паедзе 5 лістапада ў Варшаву. “Я ўпэўнены, што Ўладзімер Макей прыедзе ў Варшаву. Але калі гэта будзе, пакуль сказаць не магу”, — зазначыў Генрых Літвін.
4 лістапада у Менску пачнецца міжнародны форум "Беларусь і Ўсходняе партнэрства: пэрспэктывы разьвіцьця ў сфэрах палітыкі, эканомікі і грамадзтва".
Сёньня прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову, якая акрэслівае новыя правілы прыманьня рашэньняў у Эўразьвязе. Подпіс Клаўса закончыў працэс ратыфікацыі Лісабонскай дамовы ўсімі 27 краінамі-сябрамі Эўразьвязу.
Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш пад час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што кіраўніцтва Эўразьвязу зробіць падзешавеньні візаў для грамадзянаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш ня ўзяўся спрагназаваць, якім будзе рашэньне адносна забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу Аляксандра Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў.
Міністар замежных спраў Латвіі ня ўзяўся спрагназаваць, якім будзе рашэньне адносна забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу А.Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўдзячны Латвіі за яе прагматычную пазыцыю адносна Беларусі, у тым ліку ў пытаньнях наладжваньня дыялёгу з Эўразьвязам.
Сёньня Канстытуцыйны суд Чэскай Рэспублікі вынес рашэньне, што гэтак званая Лісабонская дамова не супярэчыць Канстытуцыі краіны.
Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш падчас візыту ў Менск абмяркуе тэматыку далейшага разьвіцьця стасункаў Беларусі з Эўразьвязам.
Дзеючы прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў пасьля таго, як Незалежная выбарчая камісія вырашыла скасаваць другі тур галасаваньня.
Беларусь не зьбіраецца сябраваць з Эўразьвязам ва ўрон інтарэсам іншых дзяржаваў — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
5-6 лістапада на запрашэньне прэзыдэнта Віктара Юшчанкі Ўкраіну з афіцыйным візытам наведае кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
“Беларусь не зьбіраецца сябраваць з Эўразьвязам супраць інтарэсаў іншых дзяржаваў і наадварот" – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
Загрузіць яшчэ