Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа папярэджвае Менск


Магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі не адпавядала б духу супрацоўніцтва і наўрад ці паспрыяе супрацы ў межах палітыкі “Усходняга партнэрства”.

Пра гэта заявіў упаўнаважаны ў пытаньнях Ўсходняй Эўропы, Каўказу і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Ганс-Дытэр Лукас, выступаючы на ХII Менскім форуме, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнік МЗС Нямеччыны назваў “яснай” пазыцыю Эўразьвязу ў гэтым пытаньні, бо незалежнасьць гэтых рэгіёнаў не прызнала ніводная краіна Эўразьвязу, а таксама ніводная зь іншых краінаў-партнэраў у новай палітыцы ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG