Сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі перадалі дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў Міністэрства юстыцыі. Гэта ўжо другая спроба цягам году зарэгістраваць БХД. 13 траўня Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі, спаслаўшыся на недакладнасьці ў сьпісе заснавальнікаў партыі. Сёньня сябры аргкамітэту накіравалі заяву ў пракуратуру з просьбай высьветліць і пакараць тых, хто ад імя Мін’юсту прымушае заснавальнікаў партыі адклікаць свае подпісы.
Дзяржаўныя СМІ перадалі, што падчас сустрэчы кардынал Вальтэр Каспэр уручыў Аляксандру Лукашэнку мэдаль папы рымскага Бэнэдыкта XVI. Прэсавы сакратар Беларускай рымска каталіцкай царквы ксёндз Аляксандар Амяльчэня пярэчыць: "Ніякага мэдаля не было".
9 лістапада — 20-годзьдзе падзеньня Бэрлінскага муру. Гэтая гістарычная падзея выйшла далёка за межы адной дзяржавы. Яднаньне Заходняй і Ўсходняй Нямеччыны стала сыгналам для дэмакратычных пераўтварэньняў у іншых краінах савецкага блёку. Што значыць развал бэрлінскіх муроў для Беларусі, якая атрымала незалежнасьць ад Масквы не без штуршка з Бэрліну?
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, які сустрэўся з прадстаўнікамі розных рэлігійных канфэсій, "захаваць стабільнасьць плянэты дапаможа беларуская мадэль дачыненьняў улады і царквы".
Рэгіянальная дэмакратычная кааліцыя Воршы гатовая да правядзеньня праймэрыз дзеля вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад АДС на выбарах 2011 году.
Сёньня споўнілася 20 гадоў падзеньня Бэрлінскага муру. З гэтай нагоды ў Нямеччыне і іншых дэмакратычных краінах сьвету адбываюцца ўрачыстыя імпрэзы. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру? Ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй?
Сьвіны грып у Беларусі і Ўкраіне: ці будзе эпідэмія мець палітычныя наступствы? Пасьля Дзядоў: вяртаньне Курапатаў ці новая кан’юнктура? Вынікі першага прэзыдэнцкага году Барака Абамы і Лісабонская дамова як новы этап разьвіцьця аб’яднанай Эўропы. У перадачы ўдзельнічаюць Сяргей Абламейка, Ян Максімюк, Сяргей Навумчык і Ганна Соўсь. Госьці выпуску – супрацоўніца ўкраінскай службы нашага радыё Мар'яна Драч і аналітык Цэнтральнай службы навінаў Грэгары Пфайфэр. Вядучы – дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
Што значыць развал бэрлінскіх муроў для Беларусі, якая атрымала незалежнасьць ад Масквы не без штуршка з Бэрліну?
Сёньня споўнілася 20 гадоў падзеньня Бэрлінскага муру. З гэтай нагоды ў Нямеччыне і іншых дэмакратычных краінах сьвету адбываюцца ўрачыстыя імпрэзы. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру і ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй?
Кардынал, старшыня папскай рады па садзейнічаньні хрысьціянскаму адзінству Вальтэр Каспэр уручыў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку мэдаль папы рымскага Бэнэдыкта XVI.
Сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя падалі дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю.
Апошнім у ланцугу падзеяў, што прывялі да падзеньня Бэрлінскага муру, было абнародаваньне на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне пастановы ўраду ГДР, якая дазваляла свабодны выезд грамадзянаў краіны за мяжу. Гэтую пастанову зачытаў тагачасны сябра палітбюро ўсходненямецкай кампартыі Гюнтэр Шабоўскі.
“Дакумэнтальных дадзеных аб скажэньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь ня мае”, -- гаворыцца ў адказе Генпракурора старшыні АГП.
9 лістапада спаўняецца 20 год падзеньня Бэрлінскага муру. З гэтай нагоды ў Нямеччыне і іншых дэмакратычных краінах сьвету адбываюцца ўрачыстыя імпрэзы. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру і ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй?
9 лістапада -- 20 год падзеньня Бэрлінскага мура. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага мура, і ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй? Меркаваньні, дыскусіі, відэа і фота глядзіце і чытайце на сайце Свабоды. АБНАЎЛЯЕЦЦА
Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі мясцовай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай адзначылі ўгодкі бальшавіцкага перавароту 1917 году.
7 лістапада ў Менску камуністычныя арганізацыі правялі санкцыянаваныя акцыі з нагоды 92-й гадавіны Кастрычніцкага перавароту.
Прадстаўнікі камуністычных партый Віцебску ўсклалі вянкі да помніка Леніну. Іншых мерапрыемстваў улады не дазволілі.
Берлінскі мур стаў сымбалем супрацьстаяньня ў "халоднай вайне" - піша ў сваім артыкуле ў “USA Today” прэзыдэнт Радыё Свабода Джэфры Гедмін.
У дачыненьнях з Эўразьвязам Беларусь пакуль лічыць прыймальным для сябе партнэрства без інтэграцыі, заявіў начальнік упраўленьня зьнешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі, былы амбасадар ў Нямеччыне Ўладзімер Скварцоў, выступаючы на XII Менскім форуме.
Працягваецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Пасьля ўчорашніх перамоваў з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай сёньня кіраўнік Беларусі сустрэўся са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным. Гэтаксама ў пары зь Юшчанкам ён наведаў адзін з самых “грыпозных” рэгіёнаў Украіны — Івана-Франкоўск.
Сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў сёньня вітаў стварэньне ў Нацыянальным сходзе Беларусі спэцыяльнай рабочай групы, якая зоймецца падрыхтоўкай да разгляду зваротаў парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Ён лічыць, што гэта “наблізіць нашых беларускіх калегаў да прыняцьця неабходнага рашэньня”.
Законапраект аб зьменах у выбарчым заканадаўстве да парлямэнту пакуль не дайшоў.
У Менску завяршыўся беларуска-нямецкі форум, на якім абмеркаваны пэрспэктывы Беларусі ў праграме Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства”.
Запрошаны на Беларускі эўрапейскі форум дэпутат ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс ня зможа прыехаць у Беларусь.
Працягваецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну. Пасьля ўчорашніх перамоваў з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай сёньня кіраўнік Беларусі сустрэўся са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях ачоліў намесьнік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, нямецкую — упаўнаважаны МЗС ФРГ па сувязях з краінамі Ўсходняй Эўропы, Закаўказьзя і Цэнтральнай Азіі амбасадар Ганс-Дытэр Лукас.
Амэрыканскае выданьне Jane's Intelligence Weekly, якое спэцыялізуецца на ваенных праблемах і пытаньнях бясьпекі, прагназуе, што Менск падтрымае Расею ў справе прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
У адносінах Беларусі з Эўразьвязам наступае рэнэсанс, заявіў сёньня начальнік упраўленьня аналізу Міністэрства замежных спраў Беларусі Ўладзімір Скварцоў.
Чаму Лукашэнка, які ніколі ня быў у Курапатах, наведаў мэмарыял Галадамору ў Кіеве? Як менавіта вырашылі праблемы даўгоў прэзыдэнты Ўкраіны і Беларусі? Візыт Лукашэнкі камэнтуе рэдактар Кіеўскай газэты “Обзор” Юры Сьвірко.
Магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі не адпавядала б духу супрацоўніцтва і наўрад ці паспрыяе супрацы ў межах палітыкі “Усходняга партнэрства”.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, былі кіраўнік Нацыянальнага банку Сяргей Цігіпка лічыць памылкай Украіны пабудову дачыненьняў зь Менскам “дзеля жаданьня насаліць некаму ў Маскве”.
Безумоўна, мы будзем улічваць ня толькі сытуацыю там. Мы павінны, прымаючы рашэньне, сыходзіць і з нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь
Учарашнія словы польскага міністра-замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага пра тое, што ў Польшчы належала б разьмясьціць амэрыканскія войскі, выклікалі ўжо першыя рэакцыі як з амэрыканскага, так і расейскага боку.
102 са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў удзельнічалі ў сёньняшнім пленарным паседжаньні. Як яны засьцерагаюцца ад грыпу?
5 і 6 лістапада ў Кіеве Аляксандар Лукашэнка мае правесьці перамовы паасобку з вышэйшымі кіраўнікамі Ўкраіны. Сёньня ў першай палове дня ён сустрэўся з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.
"Я ведаю, што адбываецца ў гэтым супэркарумпаваным, бандыцкім асяродку вытворчасьці лекаў”, - сказаў беларускі прэзыдэнт. “Яшчэ нядаўна гаварылі з нагоды “птушынага” грыпу. Напэўна, усе ўжо прадалі".
А.Лукашэнка адзначыў, што прайшло ўжо даволі шмат часу ад яго афіцыйнага візыту ва Ўкраіну, але гэта не азначае, што прэзыдэнты ўвесь гэты пэрыяд нічога не рабілі.
Аб гэтым сьведчыць параўнаньне пазыцыяў абедзьвюх краін у міжнародных рэйтынгах 2009 году.
У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры пачаўся 12-ты беларуска-нямецкі форум “Беларусь і “Ўсходняе партнэрства”: пэрспэктывы разьвіцьця ў сфэрах палітыкі, эканомікі і грамадзтва”. На ім выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.
Пытаньне аб прызнаньні або непрызнаньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — надзвычай сур’ёзнае і складанае. І сьпяшацца тут і непатрэбна, і нельга, — заявіў сёньня журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктар Гумінскі.
Тэрміны ўнясеньня на разгляд парлямэнту Беларусі пытаньня аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пакуль ня вызначаныя.
Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, дырэктарцы тэлеканалу “Белсат”, адмовілі ў выдачы беларускай візы.
Пасьля гэтага міжнароднай камісія Палаты прадстаўнікоў будзе вырашаць уносіць ці не ўносіць пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі на разгляд сэсіі Палаты прадстаўнікоў.
Палата прадстаўнікоў на наступным тыдні пачне разгляд пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Зь візытам ва Ўкраіне знаходзіцца кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Ажыятаж вакол грыпу А (H1N1) ва Ўкраіне Лукашэнка зьвязаў з прэзыдэнцкай кампаніяй, якая пачалася.
Палітычнае збліжэньне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЭЗ могуць стаць рэальнасьцю пры наяўнасьці далейшага прагрэсу, пры ажыцьцяўленьні рэформаў у Беларусі. Аб гэтым заявіў міністар замежных спраў ФРГ Гіда Вэстэрвэле.
Беларусь можа атрымаць ад Эўрапейскага Зьвязу некалькі мільярдаў эўра на праекты “Ўсходняга партнэрства”.
Беларусь чакае ад Рады Эўразьвязу ў лістападзе поўнага скасаваньня санкцыяў, – заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі У.Макей на адкрыцьці форуму “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што сытуацыя вакол “сьвінога грыпу ў сьвеце, у тым ліку ў Беларусі і ва Ўкраіне, наўмысна справакаваная фармацэўтычнымі кампаніямі.
Загрузіць яшчэ