Вядомы гомельскі палітык Уладзімер Кацора абвясьціў, што не зьбіраецца больш удзельнічаць у палітычных кампаніях, узначальваць нейкія партыйныя ці грамадзкія структуры:
Сёньня міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас сустрэўся ў Вільні з адміністрацыяй і студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Нагадаем, што пасьля вымушанай міграцыі з Беларусі гэтая ВНУ атрымала сталы статус установы вышэйшай адукацыі у Літве.
Праект новай рэзалюцыі Эўрапарлямэнта па Беларусі будзе разгледжаны ў лепшым выпадку ў сярэдзіне сьнежня, але не на гэтым тыдні, як плянавалася раней.
Сёньня журналісцкае расьсьледаваньне пра пакрываньне беларускімі ўладамі падазраваных ў “Справе 13 студзеня 1991” у Літве надрукавала газэта Lietuvos Žinios.
У дзясятцы асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі Італія месьціцца на 9-м месцы. Яна — асноўны гуманітарны партнэр Беларусі ў справе аздараўленьня дзяцей.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне па Берасьцейскай вобласьці папярэдзіла баранавіцкую газэту “Intex-press” пра тое, што далей за інфармацыю, якая патрабуе “дадатковай падрыхтоўкі”, давядзецца плаціць грошы.
Міністар турызму Ізраілю Стас Місежнікаў і міністар спорту і турызму Беларусі Алег Качан ініцыююць зрабіць уезд грамадзянаў абедзьвюх краінаў на тэрыторыю як Ізраілю, так і Беларусі бязьвізавым.
На пасяджэньні аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расеі разгледзяць прававыя аспэкты выкарыстаньня афіцыйнай назвы Беларусі ў актах дзяржаўных органаў Расеі.
Пра заявы расейскага кіраўніка ў інтэрвію беларускім журналістам “Свабода” падрабязна паведамляла ўчора. Сёньня мы папрасілі некаторых удзельнікаў той сустрэчы падзяліцца сваімі ўражаньнямі, якія не ўвайшлі ў стужкі навінаў.
Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь. Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз у размове са “Свабодай” сказаў, што гэты візыт надзвычай важны:
Прэзыдэнт Беларусі заявіў аб бессэнсоўнасьці сустрэчы прэзыдэнта Расеі зь беларускімі журналістамі. “Запрасілі журналістаў, якія на дух не пераносяць рускага чалавека, хоць бы з намі параіліся...”, - сказаў Лукашэнка. РЭАКЦЫІ ЖУРНАЛІСТАЎ
Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь. Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч кажа: візыт італьянскага прэм’ера нельга назваць прарывам у дачыненьнях Беларусі з Эўразьвязам:
Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе зь візытам наведаць Беларусь. Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае: “Візыт прэм’ера Італіі — першы такога высокага ўзроўню за той год, падчас якога ідзе так званы дыялёг Брусэлю і Менску”.
Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе наведаць Беларусь. Беларускі палітоляг Алесь Лагвінец кажа, што на яго памяці на такім высокім узроўні лідэры са старой Эўропы ў Беларусь за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не наведваліся.
25 лістапада ў Маскве адбудзецца сумеснае пасяджэньне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі. А перад пасяджэньнем пройдзе сустрэча міністраў замежных спраў дзьвюх краін.
Даклад пра наведваньне беларускімі дэпутатамі Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ня будзе публічным.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з кіраўнікамі шэрагу інфармацыйных агенцтваў, якія ўваходзяць у раду кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД.
Кіраўнік італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі 30 лістапада плянуе зь візытам наведаць Беларусь. <b>ПРАГНОЗЫ. КАМЭНТАРЫ</b>
Працяг замарозкі эўрапейскіх санкцый: Саламонава, памылковае ці безаблічнае рашэньне? Эўрапейскі форум: новая палітычная сіла ці зьмена месцаў у апазыцыі? Гэтыя тэмы – ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк.
Прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта для беларускіх СМІ доўжылася каля паўтары гадзіны. <b>ЗАЯВЫ ДЗЬМІТРЫЯ МЯДЗЬВЕДЗЕВА, ВІДЭА, УРАЖАНЬНІ, КАМЭНТАРЫ, АНАЛІЗ.</b>
Як ў беларускім журналісцкім асяродку ўспрынялі беспрэцэдэнтны дэсант у Крэмль прадстаўнікоў у тым ліку незалежных выданьняў? Вось што на гэты конт гаворыць галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч.
Журналісты 14 беларускіх СМІ, у тым ліку 8 незалежных, сёньня змаглі задаць свае пытаньні кіраўніку Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву. Сустрэча адбылася ў загараднай рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта “Барвіха” і доўжылася амаль паўтары гадзіны.
Прыгадваецца анэкдот – а чаго прыходзіў (запрашаў, у дадзеным выпадку), можа сказаць чаго хацеў? Не, прэзыдэнт Расеі адказаў на ўсе пытаньні, якія былі зададзеныя, ды і пытаньні збольшага ахоплівалі ўсё кола двухбаковых адносінаў. Але...
Некаторыя моманты з інтэрвію прэзыдэнта Расеі беларускім журналістам камэнтуе сябра Палітычнай рады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі:
Заяву міністраў замежных спраў Беларусі, Літвы і Ўкраіны пра намер стварыць адзіную энэргетычную прастору камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.
Ствараная партыя “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД) у распаўсюджаным прэс-рэлізе ацэньвае вынікі канфэрэнцыі “Ініцыятыва “Усходняе партнэрства“ў дачыненьні да Беларусі: роля Літвы”. Арганізатарам імпрэзы, якая адбылася пры канцы мінулага тыдня ў Літоўскім Сойме ў Вільні, выступіла БХД сумесна зь літоўскімі калегамі — хрысьціянскімі дэмакратамі Літвы, партыяй “Саюз Айчыны”.
Упершыню ў гісторыі расейскі прэзыдэнт запрасіў на сустрэчу вялікую групу беларускіх журналістаў. Інтэрвію пачалося каля 17-й гадзіны паводле маскоўскага часу ў падмаскоўнай рэзыдэнцыі Дзьмітрыя Мядзьведзева “Барвіха” і разьлічанае на гадзіну-паўтары.
Партыя БНФ заявіла пра выхад з Аб’яднаньня дэмакратычных сілаў (АДС), у якое ўваходзіла ад самага яго заснаваньня ў 2005 годзе. Як іншыя суб’екты кааліцыі ўспрынялі выхад партыі БНФ і што яны думаюць пра жыцьцяздольнасьць АДС? Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч зьбіраў меркаваньні вядомых палітыкаў.
На сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у ягоную падмаскоўную рэзыдэнцыю “Барвіха” прыбыло 14 беларускіх журналістаў. Прысутнічаюць таксама расейскія журналісты.
Украіна, Беларусь і Літва выступаюць за сумеснае разьвіцьцё “транспартнай інфраструктуры” і “энэргетычнай прасторы”. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка па выніках сустрэчы кіраўнікоў трох зьнешнепалітычных ведамстваў. Яна праходзіла 22—23 лістапада ў Кіеве.
Заяву міністраў замежных справаў Украіны, Беларусі і Літвы камэнтуе дырэктар Кіеўскага інстытуту праблемаў кіраваньня ім. Гаршэніна Косьць Бандарэнка.
Паводле расейскага часопісу “Огонёк”, міліцыянты, якіх судзяць у Менску па абвінавачаньні ў незаконным паляваньні, раней займаліся расьсьледаваньнем антыкарупцыйных спраў, у якіх, нібыта, замешаны Віктар Лукашэнка.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ня лічыць, што з выхадам партыі БНФ з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) гэтая “плятформа” зьнікне з палітычнай арэны Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня а 17 гадзіне па маскоўскім часе мае сустрэцца зь беларускімі журналістамі. Як паведаміў “Свабодзе” адзін з запрошаных рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль, разам зь ім у Барвіху едуць рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч, журналісты газэты “Наша ніва” і “Товариш” Андрэй Скурко і Анатоль Гуляеў.
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас зноў выказаўся за як мага хутчэйшае ўвядзеньне льготаў у выдачы візаў для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны. Заяву міністра камэнтуюць члены літоўскага Сойму.
Заявы міністраў замежных справаў Украіны, Беларусі і Літвы і прэзыдэнта Ўкраіны мы папрасілі пракамэнтаваць аглядальніка расейскай службы нашага радыё Вадзіма Дубнова.
Беларусь, Украіна і Літва выступаюць за супольнае разьвіцьцё "транспартнай інфраструктуры" і "энэргетычнай прасторы", заявіў міністар замежных спраў Украіны П.Парашэнка па выніках сустрэчы ў Кіеве з кіраўнікамі МЗС Беларусі і Літвы С.Мартынавым і В.Ушацкасам.
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас заявіў, што Беларусь, Украіна і Літва будуць першымі краінамі, якія 8 сьнежня маюць намер падаць Эўракамісіі і краінам Эўразьвязу трохбаковы праект праграмы "Ўсходняга партнэрства".
Тры гады назад у Лёндане ад сьмяротнай дозы радыяактыўнага палёнію-210 памер Аляксандар Літвіненка, палітычны эмігрант і былы супрацоўнік ФСБ Расеі.
Дэмакратычная грамадзкасьць Слуцку распачала падрыхтоўку да ўшанаваньня 89-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Актывіст партыі БНФ "Адраджэньне" Віталь Амяльковіч паведаміў нашаму радыё, што 28 лістапада ў Слуцку плянуецца правесьці дзьве акцыі:
Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Украіны, Беларусі і Літвы аб’явілі аб намеры сумесна адзначыць 600-ыя ўгодкі Грунвальдзкай бітвы.
23 лістапада прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў адкажа на пытаньняў беларускіх журналістаў. Сярод запрошаных: “Народная Воля”, “Наша Ніва”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.
Профільныя ведамствы Беларусі ўхвалілі дамову пра дэмаркацыю сумеснай мяжы Беларусі і Ўкраіны. Адпаведны дакумэнт прайшоў працэдуру ўхваленьня ў галіновых ведамствах Беларусі і на днях павінен быць у Савеце міністраў.
Чаму ня выстаўленае абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту іншым фігурантам справы Аўтуховіча? Што новага у маладзёвага актывіста Арцёма Дубскага і экс-кандыдата ў дэпутаты Андрэя Бандарэнкі?
Кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў больш не існуе – заявіў на сваім пасяджэньні 21 лістапада ў Менску сойм Партыі БНФ. Сябра сойму Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць нясвоечасовым прыняцьце такой пастановы ў адносінах да АДС.
Як паведаміў БелаПАН лідэр партыі Аляксей Янукевіч, устаноўчыя дакумэнты аб стварэньні АДС фактычна страцілі сваю сілу. "Не выключана, што мы сёньня заявім пра тое, што АДС як кааліцыя закончыла сваё існаваньне".
Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў 22-23 лістапада возьме ўдзел у трохбаковай сустрэчы Міністраў замежных справаў Беларусі, Украіны і Літвы.
Ці паўплывае абраньне прэзыдэнта і міністра замежных Эўрапейскага Зьвязу на дачыненьні адзінай Эўропы з Беларусьсю? Чаму на новыя пасады ў Эўразьвязе абраныя так бы мовіць палітыкі з другога эшалёну?
На саміце Эўразьвязу ў Брусэлі першым прэзыдэнтам Эўрапейскага Зьвязу абраны прэм'ер-міністар Бэльгіі Гэрман ван Ромпэй. <b>КАМЭНТАРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫКАЎ</b>
Загрузіць яшчэ