Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка рэклямуе Беларусь нямецкім бізнэсоўцам


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

“Няма такіх галінаў, куды б не маглі прыйсьці нямецкія інвэстары”, — заявіў А. Лукашэнка.

На сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Нямеччыны кіраўнік Беларусі зазначыў: “У актыўную фазу ўступілі маштабныя прыватызацыйныя працэсы. (…) Мы разьлічваем на адэкватную ацэнку зробленых намі захадаў і зыходзім з таго, што яны будуць спрыяць якасна новаму ўспрыманьню Беларусі сусьветным бізнэсам, у тым ліку і германскім”.

“Цяпер ужо ясна, што і Эўразьвяз, і шэраг іншых міжнародных інстытутаў, і нацыянальныя ўрады эўрапейскіх краінаў пачалі ўсьведамляць значнасьць Беларусі як паўнапраўнага партнэра (…) Ня ставячы перад сабой задачы стаць кандыдатам на ўступленьне ў Эўразьвяз, наша краіна рэальна дэманструе зацікаўленасьць у разьвіцьці ўзаемадзеяньня з Эўрапейскім зьвязам”, — цытуе Інтэрфакс кіраўніка Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG