Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — Эўразьвяз: партнэрства без інтэграцыі


У дачыненьнях з Эўразьвязам Беларусь пакуль лічыць прыймальным для сябе партнэрства без інтэграцыі, заявіў начальнік упраўленьня зьнешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі, былы амбасадар ў Нямеччыне Ўладзімер Скварцоў, выступаючы на XII Менскім форуме.

Пры гэтым спадар Скварцоў адзначыў, што Беларусь адкрытая для інтэграцыйных працэсаў ў рэгіёне, паказьнікам чаго зьяўляецца яе актыўнае сяброўства ў новай палітыцы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.

Адказваючы на пытаньне, ці ставіць Беларусь за мэту сяброўства ў Эўразьвязе, ён сказаў, што “цяжка заглядваць у будучыню. Фарміраваньне зьнешняй палітыкі — прэрагатыва кіраўніка дзяржавы”, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG