Беларусь прымае 12 прапановаў Эўразьвязу – такую сэнсацыйную заяву зрабіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай рэформе выбарчага заканадаўства. Паводле Лукашэнкі, “нам трэба няшмат часу, і гэтыя 12 ці 15 прапаноў ЭЗ можна спакойна прыняць, бяз шкоды для нашай краіны, нашай унутранай палітыкі”. “У нас няма абсалютна ніякай алергіі і адпрэчваньня што да тых прапаноў, якія ўносіць ЭЗ”, — патлумачыў кіраўнік дзяржавы.