Дзеючы прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў пасьля таго, як Незалежная выбарчая камісія вырашыла скасаваць другі тур галасаваньня.
Беларусь не зьбіраецца сябраваць з Эўразьвязам ва ўрон інтарэсам іншых дзяржаваў — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
5-6 лістапада на запрашэньне прэзыдэнта Віктара Юшчанкі Ўкраіну з афіцыйным візытам наведае кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
“Беларусь не зьбіраецца сябраваць з Эўразьвязам супраць інтарэсаў іншых дзяржаваў і наадварот" – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
У Менску ў міжнародным адукацыйным цэнтры праходзіць канфэрэнцыя “Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства – парадак дня для Беларусі”.
Усе палітычныя партыі, якія ўваходзяць у АДС, маюць намер удзельнічаць у мясцовых выбарах.
Падчас абмеркаваньня дэклярацыі аб стварэньні блёку член сойму Юрый Хадыка раскрытыкаваў яе тэкст. Паводле яго слоў, дакумэнт “палітычна непісьменны”.
Паўторны ўстаноўчы зьезд БХД прыняў рашэньне пра стварэньне партыі, яе назву, статут, праграму і кіроўныя органы партыі. Фактычна былі паўтораныя рашэньні, якія былі ўхваленыя сёлета ў лютым.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка чакае ад кіраўніка сваёй адміністрацыі Ўладзімера Макея прапаноў наконт кадравых перастановак у беларускім урадзе.
Сёньня прэсавая служба Рады Эўропы распаўсюдзіла заяву Самуэля Жбогара, старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы.
Заўтра ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу пройдзе ўстаноўчы зьезд партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Актывісты БХД атрымалі залю ў апошні момант.
31 кастрычніка пройдзе ўстаноўчы зьезд “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Чытачы сайту “Свабоды” маюць тут сваю віртуальную трыбуну, каб выказаць свае пажаданьні і думкі ўдзельнікам устаноўчага зьезду БХД.
Беларусь павінна прайсьці яшчэ доўгі шлях у справе паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, перш чым зь яе будуць зьнятыя санкцыі.
У Брусэлі ўрэшце вырашылася пытаньне аб ратыфікацыі Лісабонскай дамовы.
Служба бясьпекі прэзыдэнта адзначыла сваё 15-годзьдзе. Між тым зьвестак пра тое, ува што абыходзіцца гэтая служба дзяржаве, не становіцца болей.
Падрыхтоўку да мясцовых выбараў у Беларусі павінен ажыцьцяўляць новы склад Цэнтравыбаркаму.
Візыт прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі ў Беларусь можа адбыцца да канца гэтага года.
30 кастрычніка з афіцыйным візытам у Армэнію накіроўваецца міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
У Маскве адбыліся перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Уладзімера Пуціна, а таксама пасяджэньне Савета міністраў гэтак званай “саюзнай дзяржавы”.
Як і пасьля мінулай сустрэчы двух прэм’ераў на пачатку кастрычніка, зьмест цяперашніх працяглых перамоваў, фактычна, не раскрываецца.
Уладзімер Пуцін выказаў спадзяваньне, што запуск Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану ў 2010 годзе будзе стымуляваць разьвіцьцё эканомік гэтых дзяржаў.
Устаноўчы зьезд БХД адбудзецца 31 кастрычніка аб 11 гадзіне ў памяшканьні ці на вуліцы. Пра гэта сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня БХД заявілі на прэсавай канфэрэнцыі.
27 кастрычніка Эўразьвяз скасаваў апошнія санкцыі супраць Узбэкістану. Ці азначае гэта канец эпохі санкцыяў у эўрапейскай палітыцы?
У Ашчадным банку Расеі прайшлі перамовы яго старшыні Германа Грэфа з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
У Маскве пачаліся перамовы паміж кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расеі. Гэта ўжо другая за гэты месяц сустрэча Сяргея Сідорскага і Ўладзімера Пуціна.
Дваццаць гадоў таму, на Дзяды, 29 кастрычніка 1989 г., тысячы людзей, выцягнуўшыся ў ланцуг на некалькі кілямэтраў, ішлі да Курапатаў. Наперадзе калёны несьлі сямімэтровы крыж.
“Я як чалавек, які стаіць на варце права, мяркую, лічу неабходным іх затрымліваць”, — заявіў кіраўнік МУС.
Пракуратура Менску распачала крымінальную справу супраць дэпутата Менгарсавету Юрыя Мікіцкага.
Устаноўчы зьезд БХД можа адбыцца на Кастрычніцкай плошчы, заявілі журналістам сустаршыні аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
У Менску з працоўным візытам знаходзіцца дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла (бюро – адзін з вышэйшых органаў кіраваньня Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
Чэхія сёньня адзначае сваё галоўнае нацыянальнае сьвята – гадавіну ўзьнікненьня дзяржавы. Гістарычны лёс чэхаў і беларусаў шмат у чым падобны і часта пераплятаўся ў хадзе гісторыі.
Сёньня ў Берасьці ў 22.00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андруся Любянчука і двух ягоных паплечнікаў, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя.
Вядомы палітык, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, наведаў Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт і выступіў перад моладзьдзю.
Магілёўская абласная ўправа юстыцыі зарэгістравала Ленінскую раённую арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Рэгістрацыі суполкі партыйныя актывісты дамагаліся паўгода.
Менскі гарвыканкам даў пісьмовы дазвол БХД на правядзеньне ўстаноўчага зьезду ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу – паведаміла прэсавая служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі сёньня маюць правесьці перамовы ў Маскве. Сярод заплянаваных тэмаў размовы -- як змагацца з фінансавым крызісам.
27 кастрычніка падпісанае пагадненьне аб стварэньні Беларускага незалежніцкага блёку.
Палітоляг Юры Чавусаў кажа, што працэсы ўнутры АДС вымусілі прадстаўнікоў правых палітычных сілаў пайсьці на стварэньне Беларускага Незалежніцкага блёку.
Дэпутаты за паўгадзіны ратыфікавалі дамову аб заснаваньні антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс. Такую пасьпешлівасьць тлумачыць кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка.
Сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Вазьняк адзначае, што ініцыятары стварэньня “Беларускага незалежніцкага блёку” сьвядома ідуць на разбурэньне АДС.
Былы старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі называе ўтварэньне “Беларускага незалежніцкага блёку” “маніфэстам калябаранства”
У склад новага палітычнага аб'яднаньня ўвайшлі восем палітычных партый і рухаў. Заснавальнікі заявілі, што будуць змагацца за эўрапейскую Беларусь
На пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў разгледзяць два пытаньні: аб ратыфікацыі дамовы аб заснаваньні антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС і аб ратыфікацыі пагадненьня аб кіраваньні сродкамі антыкрызыснага фонду.
Улады дазволілі правесьці 1 лістапада шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”. ЯК ВЫ БУДЗЕЦЕ АДЗНАЧАЦЬ ДЗЯДЫ?
Адбылася он-лайн канфэрэнцыя зь лідэрам стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД) Паўлам Севярынцам.
Адбылося пасяджэньне каардынацыйнага камітэту Эўрапейскай кааліцыі, прысьвечанае гісторыі камуністычных рэпрэсій у Беларусі.
Сёньня ў Менску пачалася міжнародная канфэрэнцыя “Прафсаюзы і крызіс”. На ёй абмяркоўваюцца магчымасьці і небясьпека антыкрызісных крэдытаў МВФ найперш для Беларусі і Ўкраіны.
Пяць міжнародных пагадненьняў у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі разгледзіць сёньня ў другой палове дня камісія міжнародных спраў і сувязяў з СНД Палаты прадстаўнікоў.
“Мы зьвяртаемся да Вас наконт магчымасьці прадаставіць памяшканьне для зьезду БХД у Рэзыдэнцыі прэзыдэнта”, — напісалі ў лісьце да кіраўніка Беларусі Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Шэін.
Апазыцыйная Партыя камуністаў Беларуская, якая ўчора на пазачарговым з’ездзе зьмяніла назву на “Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет”, увайшла ў Эўрапейскую партыю левых.
Загрузіць яшчэ