Радыё Свабода “Я думаю, што з боку Расеі пагрозы незалежнасьці Беларусі ніякай няма. Расейскі рэжым такі агрэсіўны, але адначасова – вельмі неэфэктыўны. Яны вельмі дрэнна кіруюць сваёй краінай, і спэцслужбы – яны ж дэградавалі ў Расеі... Ня думаю, што расейскія спэцслужбы ў чымсьці лепшыя за лукашэнкаўскія. Мне здаецца, што Лукашэнка больш агрэсіўна дзейнічае цераз спэцслужбы ў Расеі, чым наадварот. Наколькі я ведаю, нават канфідэнцыйная інфармацыя, якая абмяркоўвалася ў нас на ўзроўні ўраду, тут жа трапляла на стол Лукашэнку. А наадварот – ня ведаю, шчыра кажучы. Мне здаецца, што беларускія спэцслужбы проста цераз старыя сувязі, можа – за грошы атрымліваюць інфармацыю з Расеі даволі апэратыўна. І Лукашэнка сур''ёзна займаецца гэтым пытаньнем”. --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx