Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН не выключаюць скасаваньня пасады дакладчыка па Беларусі


Алена Струвэ, Менск У Жэнэве адкрылася 5-я сэсія Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека. На працягу тыдня прадстаўнікі 47 краінаў-сябраў Рады павінны завяршыць мэханізм перадачы гэтаму праваабарончаму органу ўсіх адмысловых працэдур, якія былі прынятыя за 60 гадоў папярэдняй структурай – Камісіяй правоў чалавека.

Як мяркуюць швэйцарскія аглядальнікі, у часе прыняцьця шэрагу прынцыповых дакумэнтаў можа адбыцца пэўнае супрацьстаяньне паміж заходнімі краінамі, якіх меншасьць, і недалучанымі краінамі.

У прыватнасьці, апошнія настойваюць на скасаваньні незалежных дакладчыкаў у пытаньнях правоў чалавека ў Судане, Беларусі, Бірме й Паўночнай Карэі, а таксама выступаюць за выпрацоўку гэтак званага кодэксу паводзінаў для незалежных экспэртаў.

Паводле амбасадараў ААН з заходніх краінаў, нельга выключаць, што такія прапановы могуць быць прынятыя.

"Калі такое здарыцца, то гэта можа выклікаць страту даверу да Рады, і яе больш ня будуць падтрымліваць усе яе сябры", – заявіў у інтэрвію швэйцарскім мэдыям амбасадар Нямеччыны ў ААН Міхаэль Штайнэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG