Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У спэцкамэндатуры не выключаюць хуткага вызваленьня Артура Фінькевіча


Алег Грузьдзіловіч, Менск 8 чэрвеня дзяжурны Магілёўскай спэцкамэндатуры, дзе адбывае “хімію” актывіст “Маладога фронту” Артур Фінькевіч, ня выключыў, што хлопца могуць датэрмінова вызваліць.

“Гэта магчыма, пытаньне цяпер разглядаецца”, — адказаў міліцыянт.

Адразу пасьля абеду міліцыянты забралі Артура Фінькевіча з працы й павезьлі ў спэцкамэндатуру.

Пра гэта актывіст пасьпеў паведаміць карэспандэнту “Свабоды” па тэлефоне. Паводле Артура Фінькевіча, прычыны яму патлумачылі жартам: “У сувязі з самітам вялікай васьмёркі ў Нямеччыне”.

Пасьля гэтага тэлефон Фінькевіча адключыўся.

Дзяжурны спэцкамэндатуры на пытаньне карэспандэнта “Свабоды” адказаў, што “саміт ні пры чым. Ён нам патрэбны для іншага” і ня выключыў, што палітвязьня неўзабаве датэрмінова вызваляць.

Нагадаем, у траўні датэрмінова выйшлі на волю палітвязьні Павал Севярынец, Мікола Статкевіч і Кацярына Садоўская. Іхнага вызваленьня патрабавалі беларуская апазыцыя і міжнародная супольнасьць.

У зьняволеньні застаюцца палітвязьні Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч і Аляксандар Казулін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG