У часе канфэрэнцыі “Эўразьвяз і праблемы блізкага суседзтва”, якую арганізавала фундацыя Аляксандра Квасьнеўскага “Сябры Эўропы”, былы прэзыдэнт Польшчы заявіў, што аб’яднаная Эўропа патрабуе “эфэктыўнай палітыкі” у дачыненьні да сваіх суседзяў.
“Я хацеў бы, каб Эўразьвяз спрыяў дыялёгу ў Беларусі, які прывёў бы да дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне. Цяпер мы маем сытуацыю, калі Беларусь усё мацней ізалюе сябе ў Эўропе, у той час, як кантынэнт наадварот – інтэгруецца”, – адзначыў Квасьнеўскі.
Паводле ягоных словаў, адсутнасьць такой супольнай палітыкі ў дачыненьні да дзяржаваў Усходняй Эўропы “можа прывесьці да нэгатыўных наступстваў і запавольваньня рэформаў”.
Квасьнеўскі падкрэсьліў, што ён “занепакоены апошнімі падзеямі ва Ўкраіне”, а палітыка Расеі ў дачыненьні да краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы “выклікае сур’ёзную занепакоенасьць, ёсьць памылковай і небясьпечнай”, бо нагадвае “старыя часы – сфэры ўплыву і моцны націск на партнэраў”.