Алена Каваленка: «28 ліпеня — на наступны дзень пасьля нашага доўгатэрміновага спатканьня — Сяргея кінулі ў ШЫЗА».
Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты парляманту Рыгор Грык даводзіў, што подпісы за галоўнага лекара зьбіралі вахцёры інтэрнату.
«Кожны зможа пазваніць з тэлефонаў удзельнікаў пікету, каб адправіць тэлеграму зь віншаваньнямі Міколу Статкевічу», паведамляе кампанія «Гавары праўду».
Яраслаў Стасілевіч з Маладэчна і Максім Сабалеўскі, інжынэр-тэхноляг з Наваполацку, выйгралі ў папярэднім конкурсе і атрымаюць новы iPod Shuffle зь песьнямі «Cаўкі і Грышкі», «Бардаў Свабоды», аўдыёзапісамі «Начной чытанкі».
Чаму для ўкраінскага грамадзтва стаўленьне да ўкраінскай мовы павінна стаць пытаньнем цывілізацыйнага выбару? Што ўвасабляе сабой «расейскі сьвет»? Чаму не трэба рабіць тэму мовы вядучай тэмай выбарчай кампаніі апазыцыі?
Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі працягваюць удзельнічаць у зборы подпісаў, хоць вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў паказваюць, што шанцаў на дэпутацкія мандаты ў апазыцыянэраў няшмат.
Прафэсар Бандажэўскі: Якія прадукты найлепш дасылаць у няволю ды набываць у турэмнай атаварцы? Што да пратэстнага галаданьня — я ягоны катэгарычны праціўнік.
Эўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць скаргу актывіста «Іншай Расіі» Ігара Беразюка, якога асудзілі за падзеі на Манежнай плошчы ў Маскве.
Суд Чашніцкага раёну прызнаў 30-гадовага мясцовага жыхара Вадзіма Калодкіна вінаватым у масавым калецтве маладых бакланаў на Лукомскім возеры.
За два дні да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у скарбонцы зборнай Беларусі 10 мэдалёў. Гэта ў 2,5 разы меней, чым загадала прывезьці зь Лёндану вышэйшае кіраўніцтва краіны.
Зьняволены лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч азнаёміўся з новай крымінальнай справай супраць сябе — «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
Эўразьвяз выдаткаваў больш за 40 мільёнаў эўра фінансавай дапамогі Беларусі ў 2012–2013 гадах. Куды і на што ідуць гэтыя грошы?
Рабочыя баранавіцкай дарожна-будаўнічай арганізацыі «ДЭУ-3» пратэстуюць з-за нізкіх заробкаў. Раніцай 10 жніўня каля 60 працаўнікоў адмовіліся выйсьці на працу. Начальства ўпрасіла рабочых абмеркаваць праблемы ў панядзелак.
Пракуратура папярэдзіла журналістку Тацьцяну Белашову за тое, што яна без акрэдытацыі працавала на спадарожнікавы тэлеканал Белсат.
Палітвязень Васіль Парфянкоў напісаў заяву, каб адбываць пакараньне ў Глыбокім (Віцебская вобласьць).
Чашніцкі раённы суд прызнаў вінаватым у масавым калецтве маладых бакланаў на Лукомскім возеры мясцовага жыхара Вадзіма Калодкіна.
Ахвярамі паводкі на Філіпінах з пачатку тыдня сталі 60 чалавек. Пра гэта 10 жніўня паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на заяву ўраду.
Генэральная пракуратура Літвы 9 жніўня атрымала просьбу Беларусі аб прававой дапамозе ў расьсьледаваньні справы аб парушэньні мяжы лёгкаматорным швэдзкім самалётам 4 ліпеня, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Delfi. lt.
12 жніўня — дзень нараджэньня у палітвязьня, былога кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча.
Зьняволены праваабароца Алесь Бяляцкі ў лісьце да жонкі асэнсоўвае, што дала яму першая гадавіна зьняволеньня.
Першае судовае паседжаньне па справе пакалечаных бакланаў заплянаванае ў судзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На вашы пытаньні адказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.
Назваць парк між Малінаўкай і Паўднёвым Захадам у гонар папярэдняга старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава прапанавала тапанімічная камісія.
Сёньня ў Індыі чыноўнікі прынесьлі клятву бараніць найбольш прыгнечаную частку насельніцтва краіны – дзяўчынак.
Беларуская партыя «Зялёныя» распаўсюдзіла заяву адносна закладкі Аляксандрам Лукашэнкам капсулы на месцы ўзьвядзеньня АЭС на Астравеччыне.
У Кітаі сёньня прайшлі слуханьні ў справе жонкі былога ўплывовага палітыка Бо Сілая.
Дзьмітрый Кудранок, які ачоліў пратэст рабочых на прадпрыемстве «Пінскдрэў», звольнены з працы.
Так абаронца менскага мікрараёну Ўручча тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі.
Украінская кампанія, якая даставіла самалёт у Менск дзеля тэхнічнага абслугоўваньня, так і не заплаціла за выкананыя працы.
Да 9 жніўня мясцовыя выканкамы павінны былі сфармаваць больш як шэсьць тысяч участковых выбарчых камісій.
Міжнародная сацыялягічная служба Гэлапа апытала амаль 52 тысячы рэспандэнтаў у 57 краінах сьвету наконт рэлігійнасьці насельніцтва.
Вядоўцу праграмы тэлебачаньня "Белсат" Вольгу Старасьціну і журналіста Дзяніса Міхайлава выпусьцілі з пастарунку міліцыі.
Міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне заявіла, што падчас праведзенага 4 ліпеня “дэсанту плюшавых мядзьведзікаў”, калі швэдзкі самалёт пераляцеў літоўска-беларускую мяжу, паветраная прастора Літвы парушаная не была.
Цырымонія закладкі капсулы з пасланьнем будучым пакаленьням адбылася сёньня на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС. Аляксандар Лукашэнка заклаў у памятны камень капсулу са сваім пасланьнем.
Вядоўца праграмы тэлебачаньня "Белсат" Вольга Старасьціна і журналіст Дзяніс Міхайлаў знаходзяцца ў пастарунку міліцыі Чыгуначнага раёну Віцебску.
Алімпійскія чэмпіёны Пэкіну на Алімпіядзе ў Лёндане занялі другое месца ў веславаньні на каноэ-двойцы.
Калі КДБ хоча, каб швэды прыехалі ў Менск даць паказаньні ў справе «плюшавага дэсанту», яно павінна даслаць запрашэньне, а не пагрозы.
Ад 9 жніўня плата за пасьведчаньне кіроўцы – 200 тысяч рублёў. Раней за яго плацілі ў чатыры разы меней
9 жніўня спаўняецца 102 гады зь дня нараджэньня беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Урачыстыя мэрапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, адбудуцца ў Зэльве 11 жніўня.
"Удзельнічала ў пікетаваньні, якое выражалася ў выражэньні грамадзка-палітычных ды іншых інтарэсаў з выкарыстаньнем плюшавага мядзьведзіка з прымацаваным да яго парашутам..."
Афіцыйная прапаганда працягвае абвінавачваць Швэцыю ў пачатку дыпляматычнага канфлікту зь Беларусьсю.
Прэмію атрымліваюць літаратары і журналісты за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека і тыя зь іх, хто трапляў пад палітычныя рэпрэсіі.
8 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў атрымаў паштоўку з падзякай ад Алеся Бяляцкага, які цяпер у Бабруйскай турме.
Юлія Дарашкевіч і Ірына Козьлік былі затрыманыя, калі ў рамках акцыі салідарнасьці з фатографам Антонам Сурапіным здымаліся для віртуальнага «постэру» зь мядзьведзікамі-парашутыстамі.
Сёньня паводле каляндарнага пляну выбарчай кампаніі у Менску і ў рэгіёнах павінны быць сфармаваныя ўчастковыя выбаркамы. Агулам іх 6485, а вылучана ў іх больш як 73 тысячы чалавекі.
Сьледчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю пра падаўжэньне ўтрыманьня да сярэдзіны лістапада 2012 году вядомага дызайнэра Сашы Варламава.
Праваахоўныя органы высьвятляюць асобу забітага кілерам у Менску грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі.
Швэдзкі журналіст Ян Бломгрэн, адзін зь вядучых экспэртаў у пытаньнях адносін з постсавецкімі краінамі, камэнтуе канфлікт паміж Стакгольмам і Менскам.
Загрузіць яшчэ