На вашы пытаньні адказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.
Назваць парк між Малінаўкай і Паўднёвым Захадам у гонар папярэдняга старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава прапанавала тапанімічная камісія.
Сёньня ў Індыі чыноўнікі прынесьлі клятву бараніць найбольш прыгнечаную частку насельніцтва краіны – дзяўчынак.
Беларуская партыя «Зялёныя» распаўсюдзіла заяву адносна закладкі Аляксандрам Лукашэнкам капсулы на месцы ўзьвядзеньня АЭС на Астравеччыне.
У Кітаі сёньня прайшлі слуханьні ў справе жонкі былога ўплывовага палітыка Бо Сілая.
Дзьмітрый Кудранок, які ачоліў пратэст рабочых на прадпрыемстве «Пінскдрэў», звольнены з працы.
Так абаронца менскага мікрараёну Ўручча тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі.
Украінская кампанія, якая даставіла самалёт у Менск дзеля тэхнічнага абслугоўваньня, так і не заплаціла за выкананыя працы.
Да 9 жніўня мясцовыя выканкамы павінны былі сфармаваць больш як шэсьць тысяч участковых выбарчых камісій.
Міжнародная сацыялягічная служба Гэлапа апытала амаль 52 тысячы рэспандэнтаў у 57 краінах сьвету наконт рэлігійнасьці насельніцтва.
Вядоўцу праграмы тэлебачаньня "Белсат" Вольгу Старасьціну і журналіста Дзяніса Міхайлава выпусьцілі з пастарунку міліцыі.
Міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне заявіла, што падчас праведзенага 4 ліпеня “дэсанту плюшавых мядзьведзікаў”, калі швэдзкі самалёт пераляцеў літоўска-беларускую мяжу, паветраная прастора Літвы парушаная не была.
Цырымонія закладкі капсулы з пасланьнем будучым пакаленьням адбылася сёньня на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС. Аляксандар Лукашэнка заклаў у памятны камень капсулу са сваім пасланьнем.
Вядоўца праграмы тэлебачаньня "Белсат" Вольга Старасьціна і журналіст Дзяніс Міхайлаў знаходзяцца ў пастарунку міліцыі Чыгуначнага раёну Віцебску.
Алімпійскія чэмпіёны Пэкіну на Алімпіядзе ў Лёндане занялі другое месца ў веславаньні на каноэ-двойцы.
Калі КДБ хоча, каб швэды прыехалі ў Менск даць паказаньні ў справе «плюшавага дэсанту», яно павінна даслаць запрашэньне, а не пагрозы.
Ад 9 жніўня плата за пасьведчаньне кіроўцы – 200 тысяч рублёў. Раней за яго плацілі ў чатыры разы меней
9 жніўня спаўняецца 102 гады зь дня нараджэньня беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Урачыстыя мэрапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, адбудуцца ў Зэльве 11 жніўня.
"Удзельнічала ў пікетаваньні, якое выражалася ў выражэньні грамадзка-палітычных ды іншых інтарэсаў з выкарыстаньнем плюшавага мядзьведзіка з прымацаваным да яго парашутам..."
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Афіцыйная прапаганда працягвае абвінавачваць Швэцыю ў пачатку дыпляматычнага канфлікту зь Беларусьсю.
Прэмію атрымліваюць літаратары і журналісты за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека і тыя зь іх, хто трапляў пад палітычныя рэпрэсіі.
8 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў атрымаў паштоўку з падзякай ад Алеся Бяляцкага, які цяпер у Бабруйскай турме.
Юлія Дарашкевіч і Ірына Козьлік былі затрыманыя, калі ў рамках акцыі салідарнасьці з фатографам Антонам Сурапіным здымаліся для віртуальнага «постэру» зь мядзьведзікамі-парашутыстамі.
Сёньня паводле каляндарнага пляну выбарчай кампаніі у Менску і ў рэгіёнах павінны быць сфармаваныя ўчастковыя выбаркамы. Агулам іх 6485, а вылучана ў іх больш як 73 тысячы чалавекі.
Сьледчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю пра падаўжэньне ўтрыманьня да сярэдзіны лістапада 2012 году вядомага дызайнэра Сашы Варламава.
Праваахоўныя органы высьвятляюць асобу забітага кілерам у Менску грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі.
Швэдзкі журналіст Ян Бломгрэн, адзін зь вядучых экспэртаў у пытаньнях адносін з постсавецкімі краінамі, камэнтуе канфлікт паміж Стакгольмам і Менскам.
Швэды гатовыя прыехаць у Менск, калі атрымаюць імунітэт. Паводле Ганны Ліны Фрэй, арганізатарам дэсанту пагражаюць.
Мастак Алесь Пушкін, які кіруе валянтэрамі пры рэстаўрацыі Сынкавіцкай царквы, паведаміў, што падчас расчысткі сьценаў ад алейнай фарбы знайшлі графіці.
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі выставіў абвінавачаньне журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву паводле ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) Крымінальнага кодэксу.
На Алімпійскіх гульнях у Лёндане беларусы заваявалі першы мэдаль у веславаньні.
Прафэсар Бандажэўскі: Седзячы ў няволі, я пераканаўся, што вера ўзьнікае або ўзмацняецца, як правіла, у экстрэмальных умовах. Але загнаць чалавека ў царкву немагчыма.
7 жніўня адвакат накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд, паведаміла жонка Каваленкі Алена.
Беларусь увяла часовы вэтэрынарны кантроль у дачыненьні да асобных тавараў, якія паступаюць з Расеі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 8 жніўня.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін прапанаваў музыку Андрэю Макарэвічу накіраваць свой адкрыты ліст аб праблеме карупцыі ў краіне прадстаўнікам бізнэсу.
У вёсцы Вялікія Арлы на Століншчыне два дні не спыняецца сьвяткаваньне — хто добрым словам, хто пад «чарку і скварку» адзначаюць алімпійскую перамогу сваёй зямлячкі, штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук.
Ці варта супрацоўнікам швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total пагаджацца на «сьледчыя дзеяньні» Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі?
Генэральная пракуратура адказала на зварот кіраўнікоў праваабарончых арганізацый да генэральнага пракурора РБ і старшыні Вярхоўнага суду РБ, у якім яны зьвярталі ўвагу на праблему «прэвэнтыўных затрыманьняў» грамадзкіх і палітычных актывістаў.
Расейскі вайсковы экспэрт Аркадзь Бабчанка не выключае, што сцэнар разгортваньня падзеяў вакол швэдзкага «плюшавага дэсанту» ўзгоднены з Масквой.
Маці Антона Сурапіна Алена пра тое, што сыну прад’яўленае абвінавачаньне, даведалася ад журналістаў. Адвакат абвінавачаньня яшчэ ня бачыла.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў інфармуе, што разгледжана пытаньне аб ужываньні амністыі ў адносінах да 2850 асуджаных з агульнай колькасьці 15 тысяч 32 чалавекі, якія фармальна пад яе падпадаюць і знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.
Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якое будзе доўжыцца да 13 жніўня.
Ці пагодзіцца Расея кантраляваць выезд беларускіх палітычных невыязных і як гэта паўплывае на лёс кантактаў дэмакратычных актывістаў зь міжнароднай супольнасьцю?
Ён жыве ў гарадзкім пасёлку Рэчыца непадалёк ад райцэнтру. Але калі ў дачкі законны выходны, то экскаватаршчык Астапчук яшчэ а 7-й раніцы рушыў на мэліярацыйны аб’ект «Арлы».
З 30 ліпеня па 5 жніўня ў Беларусі на вадзе загінулі 46 чалавек. 34 патанулі, калі купаліся ў рэках, азёрах і вадасховішчах, зь іх двое — падлеткі.
Поп-зорка Мадона заявіла, што судовы перасьлед удзельніц расейскага панк-гурту Pussy Riot — несправядлівы.
У сталіцы Беларусі забіты адзін з уплывовых асоб Грузіі пэрыяду да «рэвалюцыі ружаў» Бонда Шалікіяні. Разам зь ім загінуў і мужчына, які яго суправаджаў.
У сеціве зьявіўся музычны кліп супраць сьмяротнага пакараньня.
Загрузіць яшчэ