Найвышэйшая царкоўная рада Расейскай праваслаўнай царквы просіць улады праявіць міласэрнасць да удзельніц панк-гурту Pussy Riot, якія атрымалі па два гады калёніі за хуліганства ў храме Хрыста Збаўцы, - паведамляе Бі-бі-сі.
18 133 абітурыенты сёлета не пераадолелі вызначаны Міністэрствам адукацыі парог тэставага бала
Удзельніцы панк-гурту Pussy Riot, прысуд якім вынес сёньня Хамоўніцкі суд Масквы, не будуць прасіць памілаваньня, апэляцыю будзе падаваць абарона ў вышэйстаячую судовую інстанцыю, заявіў адвакат Мікалай Палозаў.
Папярэджаньне спадарыні Канюс было вынесена акруговай камісіяй за тое, што яна быццам бы распаўсюджвала непраўдзівыя чуткі пра свайго канкурэнта.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што лічыць прысуд зьняволеньня удзельніцам гурту Pussy Riot палітычна матываваным.
Прысуд --> http://www.svaboda.org/content/article/24679979.html тром удзельніцам расейскага панк-гурту Pussy Riot, якім Хамоўніцкі суд Масквы вызначыў па два гады калёніі кожнай, ацэньвае галоўны рэдактар каталіцкага часопісу «Наша вера» Хрысьціна Лялько
Кіраўнік парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Арвідас Анушаускас лічыць, што швэдзкі самалёт перасёк мяжу 4 ліпеня «з-за адной невялікай памылкі».
Пра прысуд удзельніцам расейскага панк-гурту Pussy Riot — сакратар Менскага эпархіяльнага ўпраўленьня Беларускай праваслаўнай царквы Андрэй Алешка.
Між тым, прынамсі тры сябры БАЖ: Аляксандар Атрошчанкаў, Андрэй Дынько і Міхаіл Янчук — па-ранейшаму застаюцца ў «чорным сьпісе» МУС
Сярод журналістаў, што стажыраваліся ў Швэцыі, — і Сяргей Гусачэнка, аўтар рэпартажу-шальмаваньня былога пасла Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.
Сваю пазыцыю адносна прысуду актывісткам Pussy Riot выказвае юрыст поўнаэвангельскай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін.
Кіраўніка абласной арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова, вылучанага прэтэндэнтам у кандыдаты, выклікалі ў Цэнтральную выбарчую камісію № 50 з прычыны скаргі ад выбарцаў.
17 жніўня маці Антона Алена Сурапіна аднесла асабістыя рэчы і сродкі гігіены ў турму КДБ.
Праваабаронца Тацьцяна Равяка апавяла Радыё Свабода падрабязнасьці свайго паходу ў КДБ. Найперш, яе зьдзівіла, што выклік быў зьвязаны не з праваабарончай дзейнасьцю, а з кампаніяй па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
У які бок ад Гомеля цяпер ня едзеш, амаль усюды ў вёсках пры ажыўленых аўтамабільных трасах стаяць вёдры ды кошыкі з садавіной і гароднінай. Прапануюць таксама грыбы й ягады. Прыдарожны гандаль дапамагае вяскоўцам зарабіць капейчыну на пражыцьцё.
Сёньня патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл ды арцыбіскуп Юзэф Міхалік, кіраўнік Канфэрэнцыі біскупаў Рымакаталіцкай царквы ў Польшчы, падпісалі дакумэнт з заклікам да палякаў і расейцаў прымірыцца і дараваць адзін аднаму гістарычныя правіннасьці.
17 жніўня дэлегацыя беларускіх спартоўцаў і трэнэраў выправілася ў Лёндан, дзе з 29 жніўня па 9 верасьня будуць праходзіць ХІV летнія Паралімпійскія гульні.
Хамоўніцкі суд Масквы абвясьціў прысуд удзельніцам гурту Pussy Riot за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў Храме Хрыста Збаўцы.
Агенцтва Bloomberg апублікавала рэйтынг узроўню здароўя людзей у 145-ці крах сьвету. Беларусь апынулася на 91-м месцы ў рэйтынгу — паміж Інданэзіяй і Манголіяй.
Праваабаронцу Тацьцяну Равяку выклікалі ў КДБ. Яе статус пакуль невядомы. Позвы прывезьлі наўпрост у офіс праваабарончага цэнтру «Вясна».
Ад 1 верасьня зьмяняецца парадак афармленьня беларускіх візаў для замежных грамадзянаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Прафэсар Бандажэўскі: У большасьці людзей у зьняволеньні празь некаторы час узьнікаюць наступствы вострай рэакцыі на стрэс.
Мастацкі фільм «У тумане» рэжысэра Сяргея Лазьніцы паводле аповесьці Васіля Быкава пакажуць 17 жніўня на конкурсе «Выбарскі рахунак» кінафэстывалю «Акно ў Эўропу».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі
Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы распачала сьледзтва ў сувязі з незаконным перасячэньнем мяжы і парушэньнем міжнародных лётных правілаў.
Чацьвер — першы дзень візыту ў Польшчу патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла І, які яшчэ да яго пачатку ўжо названы гістарычным.
У першым нумары часопіса аўтары сфакусавалі сваю ўвагу на праблемах свабоды сходаў і справядлівага суду, паведамляе Цэнтар прававой трансфармацыі.
Журналіст Антон Сурапін з турмы КДБ даслаў бацькам ліст, які стаўся другім ад часу ягонага арышту.
Рыэлтару Сяргеею Башарымаву, таксама арыштаванаму КДБ у справе швэдзкага «плюшавага дэсанту», упершыню дазволілі спатканьне з маці.
Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёну скардзяцца на жыцьцё Лукашэнку і Чавэсу — заробкі нізкія, камунальныя дом гадамі не рамантуюць, дах цячэ, а кіраўніцтва на патрабаваньне Лукашэнкі стварае «ўзорную фэрму».
16 жніўня — Міжнародны дзень бадзяжных жывёлаў.
У штогадовым аглядзе камфорту жыцьця ў 140 гарадах сьвету, які правялі экспэрты брытанскага тыднёвіка The Economist, перамог аўстралійскі Мэльбурн.
Падарожжа «Свабоды» ў мястэчка Дараганава, Асіповіцкага раёну Магілеўскай вобласьці.
14 жніўня літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы пачала папярэдняе сьледзтва ў справе незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі, калі 4 ліпеня пілятаваны швэдамі самалёт пераляцеў зь Літвы на тэрыторыю Беларусі.
У крымінальным судзе Мангістаўскай вобласьці Казахстану пачаўся працэс над апазыцыянэрамі па справе аб беспарадках у горадзе Жанаазен ў сьнежні мінулага году.
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі заклікаў міністра ўнутраных справаў Польшчы Яцэка Ціхоцкага аддаць правасудзьдзю ўсіх удзельнікаў нападу на прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ў Варшаве.
Беларускі бок рыхтуецца абскардзіць рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту дыскваліфікаваць за ўжываньне допінгу чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў 2012 года ў штурханьні ядра Надзею Астапчук.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Якасьць мясной прадукцыі зь Беларусі ўжо ня першы выклікае падазрэньне спэцыялістаў Рассельгаснагляду.
Сябра Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне насельніцтва Ўкраіны: «Па радыялягічным паказьніку для пражываньня ў горадзе Чарнобыль фактычна перашкодаў няма».
Берасьцейскага праваабаронцу Ўладзімера Малея апыталі ў міліцыі наконт ягонага прабегу па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру ў майцы з партрэтам Алеся Бяляцкага.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык абскарджвае сваё звальненьне з аўтаагрэгатнага заводу «па сканчэньні кантракту». Спадар Грык і яго паплечнікі лічаць, што звальненьне адбылося з-за палітычных матываў.
Тацяна Селіванава з газэты «Антэна» і Тацяна Фёдарава зь Менску сталі пераможцамі конкурсу ад Радыё Свабода
Ужо год застаюцца ў лібійскай турме грамадзяне Беларусі, якія прыехалі ў гэтую краіну на заробкі.
16 жніўня ў сьвеце адзначаецца Дзень абароны бяздомных жывёлаў. Як ставіцца да жывёлаў кіраўнік Беларусі і ці мае ў рэзыдэнцыі «братоў меншых»?
Палітвязьні Аляксандар Францкевіч і Сяргей Каваленка выйшлі з ШЫЗА. "Ім трэба цалкам растаптаць чалавека — тады магчыма і так — яны выпусьцяць", лічыць Алена Каваленка.
Радыё «Свабода» рыхтуе сэрыю матэрыялаў пра беларускія інтарэсы ў Швэцыі. Сёньня — пра культурныя стасункі.
Суполка Радыё Свабода вКонтакте сумесна з папулярнай суполкаю Lit.bel. распачала конкурс «Свабода. Мова. Беларусь».
Паездка патрыярха Маскоўскага і Ўсея Русі Кірыла ў Польшчу будзе першым візытам першагіерарха Расейскай праваслаўнай царквы ў гэтую краіну за стагодзьдзе. Падчас візыту патрыярх і прадстаўнік польскага Касьцёлу падпішуць зварот да расейцаў і палякаў з заклікам дараваць адзін аднаму гістарычныя крыўды.
Глыбоцкі актывіст кампаніі «Гавары праўду» падаў подпісы на рэгістрацыю кандыдатам па Наваполацкай выбарчай акрузе № 25. І ў той самы час прапанаваў дапамогу прыхільнікам байкоту выбараў — калі нехта наважыцца правесьці такую кампанію ў суседняй, Докшыцкай выбарчай акрузе.
Загрузіць яшчэ