Для Азаранкі сёньня гэта быў трэці выхад на корт
У онлайн-гульні eRepublik 5 жніўня адбудуцца прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Галоўнае пытаньне — беларусізацыя і вяртаньне Віцебскай вобласьці, якая апынулася пад акупацыяй Літвы.
Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і інышх палітвязьняў у Беларусі прайшлі сёньня ў шэрагу самых розных гарадоў сьвету.
Больш як на кілямэтар расьцягнулася аўтамабільная чарга на ўезд ва Ўкраіну зь Беларусі ў памежным пропуску «Новая Гута». У чаканьні памежнага й мытнага дагляду турысты зь Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі марнуюць па 4-5 гадзінаў.
Тэнісістка Вікторыя Азаранка ў матчы за бронзу на Алімпіядзе ў Лёндане перамагла расейку Марыю Кірыленку з лікам 6:3, 6:4.
Маці вязьня Івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава паведаміла, што атрыманы дазвол на перадачу сыну ў калёнію мэдычнай бандэролі.
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей зладзіў прабежку па найбольш ажыўленых вуліцах абласнога цэнтра ў майцы «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».
Мікалай Статкевіч патрабуе ад турэмшчыкаў выкананьня нормаў харчаваньня вязьняў.
Тацяна Барысік — удзельніца праграмы «У што я веру — 2012».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сайт «Свабоду Антону Сурапіну» зьявіўся па адрасе antonsurapin.org. Антон Сурапін з 13 ліпеня 2012 году ўтрымліваецца ў сьледчым ізлатяры КДБ.
Берасьцейскія праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты Ўладзімер Вялічкін, Уладзімер Вуек і Ігар Маслоўскі накіравалі скаргу ў Ленінскі суд на забарону пікету салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч выказвае свае меркаваньне наконт высылкі зь Беларусі амбасадара Стэфана Эрыксана.
Менскі гарадзкі суд адмовіў у задавальненьні касацыйнай скаргі каардынатара антыядзернай кампаніі Тацяны Новікавай на рашэньне суду Маскоўкага раёну Менску.
Адміністрацыйнае пакараньне Леаніду Мажальскаму адменена. Справу вярнулі ў суд Першамайскага раёну. Матэрыялы мусіць перагледзець іншы судзьдзя.
«Магу з упэўненасьцю сказаць, што трохсуткавым утрыманьнем у турме на Акрэсьціна мяне не напалохалі, не зламалі».
Актывіст Партыі БНФ Леанід Аўтухоў адным з найважнейшых сваіх дасягненьняў апошняга часу лічыць тое, што правёў у цэнтры Гарадка пікет па зборы подпісаў пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Паводле выканаўцы адной з галоўных роляў у мастацкім фільме «Жыве Беларусь!» Анатоля Ката, яму скасавалі кантракт на здымкі ў сэрыяле з працоўнай назвай «Сьляды апосталаў», які распачынае дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм». Падстава — удзел у «нядобранадзейным» праекце.
Пракуратуру зноў нацэлілі на змаганьне з карупцыяй. Між тым адмыслоўцы кажуць пра неэфэктыўнасьць гэтай барацьбы бяз пэўных рэформаў у самой пракуратуры.
Дзяржаўныя СМІ шырока анансавалі прызначаную на 3 жніўня закладку ў Астраўцы капсулы з пасланьнем нашчадкам у падмурак беларускай АЭС. Эколягі прапанавалі ўкласьці ў капсулу свой тэкст — з пакаяньнем за непрадуманы небясьпечны ўчынак.
Невядомыя людзі ў цывільным забралі намесьніцу кіраўніка «Плятформы» з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў і вывезьлі за межы Менску.
Спартовы камэнтатар Дзьмітры Герчыкаў патлумачыў «Свабодзе», чаму ён перайшоў на расейскую мову.
Група былых кіраўнікоў Беларусі, сярод якіх былыя кіраўнікі ўраду Вячаслаў Кебіч і Сяргей Лінг, а таксама колішні старшыня праўленьня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, 10 верасьня паедзе па гаспадарках Менскай вобласьці.
Мінспорт: «Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі атрымала ліст зь міжнароднай фэдэрацыі з прапановай адхіліць Ціхана. Было прынята рашэньне пайсьці на гэта, каб не падставіць усю лёгкаатлетычную каманду, якую маглі дыскваліфікаваць.»
Анатоль Тозік пракамэнтаваў інфармацыю, што НАК Беларусі датычны да незаконнага гандлю квіткамі на алімпійскія спаборніцтвы ў Лёндане.
Срэбная прызёрка Алімпіяды Аляксандра Герасіменя пералічыць менскай спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзэрву «Старт» па плаваньні 75 млн. рублёў (9,5 тыс даляраў).
Намесьніцу дырэктара «Плятформы» накіроўваюць у суд Партызанскага раёну Менску.
4 жніўня, у гадавіну затрыманьня Алеся Бяляцкага, упершыню будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязьням выказваюць замежныя праваабаронцы і арганізацыі.
Праваабаронцы сабраліся ў цэнтры Менску для таго, каб занесьці пэтыцыю ў Адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваньнем вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў і спыніць перасьлед.
Прафэсар Бандажэўскі: У старажытныя часы на нашай зямлі для чалавека ў экстрэмальных умовах (як, напрыклад, вайна) вызначальным у прыняцьці важных рашэньняў быў прынцып: ня зганьбіць свой род.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што ня бачыць нічога добрага ва ўчынку ўдзельніц групы Pussy Riot, але ў той жа час заклікаў не судзіць іх «так ужо строга».
У гарадзкім судзе Менску разгледзяць касацыйную скаргу на рашэньне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 3 жніўня
Нехта кленчыў на Востраве сьлёз, нехта сабраўся ў кавярнях, і вядома, не абышлося без традыцыйнага купаньня ў фантанах.
Незалежны патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай Усходняй акрузе № 6 Рыгор Грык накіраваў скаргу ў акруговую камісію на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу канкурэнтам Аляксандрам Сьцяцко.
У Івацэвіцкім, Жлобінскім, Пінскім, Рэчыцкім і Салігорскім раёнах забаранілі наведваць лес.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня павялічыла на 15-30% закупачныя цэны на збожжа.
КДБ Беларусі фармалізаваў парадак абмежаваньня выезду грамадзян краіны, якія стаяць на прафіляктычным уліку ў органах дзяржбясьпекі.
Найбуйнейшая сацыяльная сетка ў Расеі забараніла геям і лесьбіянкам заяўляць пра іх аднаполыя адносіны.
Нарвэская паліцыя канфіскавала больш за 900 квіткоў на Алімпіяду, якія былі адпраўленыя зь Беларусі і Расеі для нелегальнага перапродажу.
На сёньня ў Менску і ў рэгіёнах створаныя 6305 участкаў для галасаваньня на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Да 5 жніўня палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы й грамадзяне маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў. Паводле Цэнтравыбаркаму, участковыя выбарчыя камісіі будуць сфармаваныя не пазьней як 8 жніўня.
Мікалаю Дзядку пагражае працяг тэрміну зьняволеньня. На прашэньне аб памілаваньні Паўла Сырамалотава ўлады не рэагуюць. Адвакат наведаў хворага на пнэўманію Зьмітра Дашкевіча ў мэдсанчастцы.
Вялікім расчараваньнем для заўзятараў стаў выступу алімпійскай футбольнай каманды, якая мела добрыя шанцы прайсьці групавую стадыю, але бязвольна саступіла супернікам з Эгіпту.
Арганізатар палёту над Беларусьсю швэдзкага лёгкаматорнага самалёта Пэр Кромвэл пракамэнтаваў адстаўкі беларускіх сілавікоў і заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што сродкі СПА Беларусі бачылі швэдзкі самалёт, але пашкадавалі яго.
Джон Суіні, аўтар скандальнага рэпартажу ВВС зь Беларусі пра катаваньні падчас сьледзтва і суду аб выбуху ў менскім мэтро, выпусьціў электронную кнігу.
Ля Опэрнага тэатру у Менску прайшла акцыя салідарнасьці з арыштаванымі па справе аб «плюшавым дэсанце».
Праваабаронца, юрыст з Гомеля Леанід Судаленка зьвярнуўся да старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай з прапановай пазнаёміць усіх чальцоў акруговых выбарчых камісіяў зь меркаваньнем Камітэту ААН па правах чалавека ад 19 кастрычніка 2010 году.
Першае судовае паседжаньне па справе пакалечаных бакланаў прызначанае на 10 жніўня і пройдзе ў судзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.
4 жніўня ўпершыню будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі».
Як стала вядома супрацоўнікам «Плятформы», ніякай адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да супрацоўніцы арганізацыі Алены Красоўскай, якой інкрымінуецца нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы, у Партызанскім РУУС, не заведзена.
Загрузіць яшчэ