Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш рэлігійныя ў Гане, а атэісты – у Кітаі


Міжнародная сацыялягічная служба Гэлапа разам з агенцтвам Worldwide Independent Network правялі апытаньне сярод амаль 52 тысяч рэспандэнтаў у 57 краінах сьвету наконт рэлігійнасьці насельніцтва.

У падобных апытаньнях Гэлап ужо ад 2005 году вызначае гэтак званы «індэкс рэлігійнасьці» і «індэкс атэізму».

Рэспандэнтам прапануецца адказаць на наступнае пытаньне:

«Незалежна ад таго, ці наведваеце вы якое-небудзь месца культу ці не, як бы вы сябе назвалі – рэлігійнай асобай, нерэлігійнай асобай, перакананым атэістам?»

«Індэкс рэлігійнасьці» ў дадзенай краіне – гэта адсотак людзей, якія залічылі сябе да «рэлігійных асобаў».

«Індэкс атэізму» ў дадзенай краіне – гэта адсотак людзей, якія назвалі сябе «перакананымі атэістамі».

Паводле сёлетняга апытаньня, найбольш рэлігійнымі краінамі сьвету аказаліся Гана (індэкс рэлігійнасьці – 96%), Нігерыя (93%), Армэнія (92%) і Македонія (90%).

Найбольш атэістычныя краіны: Кітай (індэкс атэізму – 47%), Японія (31%), Чэхія (30%), Францыя (29%).

У Беларусі апытаньне не праводзілася. У суседзяў Беларусі індэкс рэлігійнасьці і індэкс атэізму атрымаліся адпаведна: Польшча (81%; 5%), Украіна (71%; 3%), Літва (69%; 1%), Расея (55%; 6%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG