Раней некаторыя мэдыі паведамлялі, што на тэрыторыі Менскага авіярамонтнага заводу стаіць самалёт Ту-134, які належаў Юліі Цімашэнцы, калі яна была прэм’ер-міністаркай Украіны. Маўляў, пасьля таго, як кіраўніца партыі «Бацькаўшчына» страціла пасаду і трапіла ў няласку, борт аказаўся без гаспадыні.
Сёньня генэральны дырэктар авіярамонтнага заводу Яўген Вайцяховіч заявіў, што інфармацыяй пра былых уладальнікаў самалёта ён не валодае. Пры гэтым ён пацьвердзіў, што самалёт знаходзіцца ва ўкраінскім рэестры, але прыватная ўкраінская кампанія, якая даставіла яго ў Менск дзеля тэхнічнага абслугоўваньня, так і не заплаціла за выкананыя працы. Паводле ягоных зьвестак, гэтая кампанія збанкрутавала, а самалёт застаўся «на памяць».
Зрэшты, спадар Вайцяховіч не выключае, што, магчыма, калісьці на гэтым Ту-134 і ляталі першыя асобы ўкраінскай дзяржавы, але ніякіх запытаў ад іх завод не атрымліваў.
Цяпер адміністрацыя прадпрыемства рыхтуе пазоў у суд з патрабаваньнем пошуку ўладальнікаў паветранага транспарту і спагнаньня сродкаў за зробленую працу.