18 чэрвеня ў цэху № 104 заводу «Палімір», што належыць таварыству «Нафтан», адбыўся пажар — загарэлася газаразьмеркавальная ўстаноўка. Цяпер работнікі заводу кажуць, што трэба рэканструяваць усё прадпрыемства, бо інакш яно будзе небясьпечнае для жыхароў Наваполацку.