Па дадзеных апытаньняў ад інтэрнэт-залежнасьці пакутуюць ўжо больш за палову маладых амэрыканцаў. Ім прапануюць лячэньне, падобнае на лячэньне алькагалізму і наркаманіі: месяц знаходжаньня ў клініцы каштуе 25 тысяч даляраў.
3 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандр Косінец даручыў Менскаму гарвыканкаму апэратыўна, на працягу 1-2 дзён, ліквідаваць недахопы ва ўтрыманьні набярэжнай Сьвіслачы ў Менску.
Мэр Кіева, экс-чэмпіён сьвету па боксе ў цяжкай вазе па вэрсіях WBO і WBC Віталь Клічко выказаў спачуваньні сваякам, блізкім і ўсім прыхільнікам Мухамада Алі.
У магілёўскіх кнігарнях пазьнікалі з продажу і крамных вітрын глёбусы, на якіх было пазначана, што Крым частка Расеі.
У Расеі ў Краснаярску пэнсіянэр з паралізаванымі нагамі некалькі гадзінаў малатком прабіваў каляіны для колаў свайго вазку ў бэтонных бардзюрах на вуліцы.
Партызан, вэтэран Другой усясьветнай вайны Фёдар Леваш зь вёскі Жарабковічы Ляхавіцкага раёну больш за пяць гадоў просіць мясцовыя ўлады дапамагчы парамантаваць дах хлява.
Раней гэтая вуліца насіла імя польскай і савецкай пісьменьніцы Ванды Васілеўскай, якая ўвайшла ў гісторыю як блізкая паплечніца Сталіна пры ўсталяваньні савецкага рэжыму ў Польшчы пасьля 1945 году.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу ліцэнзійна-дазвольнай працы ўпраўленьня прафіляктыкі МУС Беларусі Андрыян Кахновіч у часе відэа-канфэрэнцыі на сайце газэты «СБ. Беларусь сегодня».
Эўразьвяз павінен быць адзіны ў пытаньні аб будаўніцтве небясьпечнай атамнай станцыі ў беларускім Астраўцы — у непасрэднай блізкасьці ад Літвы, заявіў літоўскі прэм’ер Альгірдас Буткявічус на сустрэчы з старшынём Эўракамісіі Жанам-Клёдам Юнкерам.
Рэкардсмэн па «сутках» ужо прабыў пад прэвэнтыўным наглядам тры з паловай гады.
3 чэрвеня калегія Менскага гарадзкога суду адмяніла прысуд пэнсіянэру Аляксандру Лапіцкаму, якому пагражала прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным шпіталі пасьля шэрагу лістоў у інтэрнэце са «зьнявагай Лукашэнкі».
Адміністрацыя ПМК звольніла дваіх братоў-мэліяратараў, якія разьмясьцілі ў сеціве свой відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Ваўкавыская фірма таксі, у якой працуе былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, зьмяніла назву і працягвае працу.
Збор сродкаў арганізавала актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава. Сабралі за 5 дзён.
Пра выпадкі парушэньня правоў затрыманых распавёў памочнік генэральнага сакратара ААН Іван Шымонавіч
За ўвесь час канфлікту на Данбасе загінулі 9 тысяч 404 чалавекі, 21 тысяча 671 чалавек атрымалі раненьні. Пра гэта гаворыцца ў 14-м дакладзе маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Ўкраіне.
Лідэры грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч афіцыйна абвясьцілі, што будуць вылучаць свае кандыдатуры на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Пасьля зьняцьця санкцый Эўразьвязу зь беларускіх уладаў рэпрэсіі ў краіне сталі менш менш прыкметнымі, але ў некаторых адносінах яны павялічыліся, калі параўноўваць з папярэднім пэрыядам.
Адзін з чыноўнікаў падаў у суд за асабістую абразу на прадавачку крамы Алену Максімаву, якая нібыта непрыстойна выказала незадаволенасьць высечкай лесу ў Бараўлянах пад здымкам групы людзей.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Георгі Дзьмітрук 2 чэрвеня ва Ўкраіне ўзяў удзел у Нацыянальным малітоўным сьняданку.
На наступным тыдні ў Кіеве плянуюць правесьці парад ЛГБТ-меншасьцяў — «Kyiv Pride 2016».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама коратка пагаварыў зь пілётам эскадрыльлі Thunderbirds, які пацярпеў аварыю ў раёне Каларада-Спрынгс. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома.
У Дзюсельдорфе арыштаваныя тры сырыйцы паводле падазрэньня ў сувязях з групоўкай Ісламская дзяржава і плянаваньні буйнамаштабнага тэракту ў заходняй частцы гораду.
Актывіст атрымаў позву з суду: тры з паловай гады хадзіў без нагляду, цяпер нагляд могуць аднавіць на паўгода.
На брыфінгу былы рэдактар «Прэсболу» і фігурант гучнай крымінальнай справы распавёў пра будучую працу і пра тое, што яму вядома наконт сваёй крымінальнай справы.
Жыхары вёскі Жычын Бярозаўскага раёну абурыліся плянамі ўладаў асушыць невялікае балота побач зь вёскай. Вяскоўцы паскардзіліся нават у міністэрства, пасьля чаго чыноўнікі заявілі, што балота асушаць ня будуць.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст Дзяніс Красачка і фатограф Генадзь Верацінскі, якіх сёньня затрымалі ў Крупках, ужо на свабодзе.
2 чэрвеня Гомельскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасьці меўся правесьці адкрыты аўкцыён па продажы жылога дома на вуліцы Пралетарскай, 36, больш вядомага ў горадзе як «дом Піліпца».
Палова беларусаў штомесяц зарабляе менш за 3,5 мільёна рублёў. Больш за паўмільёна чалавек жывуць у нашай краіне за рысай беднасьці. Жыхары Івацэвічаў, Гародні і Менску распавялі Радыё Свабода, як пражыць на нармальны беларускі заробак.
Дзьмітрый Маркаў — расейскі фатограф, журналіст і валянтэр пскоўскай дабрачыннай арганізацыі «Парастак», якая працуе зь дзецьмі-сіротамі, пагутарыў з карэспандэнтам Радыё Свабода Валянцінам Барышнікавым.
У Партызанскім судзе сталіцы выносяць прысуды актывістаў грамадзкіх ініцыятыў «Экалягічны пошуг» і «Кошт жыцьця», якія 17 красавіка зладзілі пікет каля менскага цырку.
У Крупках за раздачу інфармацыйных матэрыялаў затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст Дзяніс Красочка і фатограф Генадзь Верацінскі.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыпыніла выкарыстаньне вакцыны, якой была прышчэпленая 6-гадовая дзяўчынка, што загінула ў Горадні.
Антось зрабіўся разважлівым, вельмі асьцярожным чалавекам, сем’янінам што трэба, разьвітаўся з моцнымі напоямі...
Кіраўнік атраду расейскіх нацыяналістаў Аляксей Мільчакоў упэўнены, што яму на тэрыторыі Беларусі нічога не пагражае.
Да адсяканьня чатырох нулёў ад беларускіх грошай застаўся месяц. Большасьць беларусаў перастане быць мільянэрамі. Свабода разважае, што ў гэтым добрага, а што — кепскага.
«Нямала беларусаў хацелі б далучыцца да беларусізацыі, але пакуль прыглядаюцца», — кажа Свабодзе ўладальнік «зьбеларусізаванага» Dodge магілёўскі будаўнік Віталь Ужанаў.
У Расеі карыстальнікаў інтэрнэту працягваюць вінаваціць у экстрэмізме за паведамленьні і лайкі ў сацыяльных сетках.
Многія гамельчукі, каб выжыць, прадаюць на гарадзкіх вуліцах украінскія каўбасы, сала, сыры, а таксама гародніну, вопратку ды іншыя рэчы. На вуліцы апынуліся і многія прадпрымальнікі.
Найвялікшы сярод постсавецкіх краінаў заробак у лекараў у Эстоніі (1239 даляраў), найменшы — ва Ўкраіне(118 даляраў).
Зелянбуд Савецкага раёну Менску паведаміў, што да 15 жніўня высечка дрэў пад будаўнічую пляцоўку ў сквэры Котаўка спыненая.
Праваабаронцы кажуць, што 44 тысячы чалавек у Беларусі жывуць у «сучасным рабстве».
На нашых вачах прыходзіць канец прыватызацыі нацыянальнай ідэі пэўнай групай асобаў.
Экспэрты лічаць, што сёньня лібэралы ва ўрадзе Беларусі або вымушаны хаваць свае погляды, або знаходзяцца на другасных ролях.
Цырымонія разьвітаньня з Андрэем Турам адбудзецца 2 чэрвеня ў Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці распачало крымінальную справу па факце сьмерці шасьцігадовай дзяўчынкі пасьля ўвядзеньня вакцыны.
Слонімскі раённы суд не задаволіў скаргу рабочага камвольна-прадзільнага камбінату Міхаіла Сошкі да адміністрацыі фабрыкі аб непрацягненьні яму працоўнага кантракту за тры гады да пэнсіі.
На пачатку 2016 году ў Расеі продажы лекаў упалі на 10% у параўнаньні зь леташнім узроўнем. Такое адбылося ўпершыню з 2008 году.
Пра гэта ў эфіры «Громадського радіо» паведаміў спартыўны журналіст Валянцін Шчэрбач.
Дзьмітры Паліенка абвінавачваецца ў «гвалтоўных дзеяньнях» супраць супрацоўніка міліцыі.
Загрузіць яшчэ