Малады расейскі навуковец Дзьмітрый Галавін асуджаны на 10 сутак пасьля таго, як паспрабаваў сфатаграфавацца са сваёй дзяўчынай на фоне аздараўленчага комплексу «Страла» ў Дзіўнаморскім, які, паводле мясцовых жыхароў, належыць Аліне Кабаевай. Гэта былая гімнастка, якую расейскія СМІ называлі "дзяўчынай Пуціна", хоць пацьверджанай інфармацыі пра гэта няма.