Па чэскім тэлеканале ČT2 паказалі дакумэнтальны фільм пра лёс Натальлі Маковік, якая з палітычных прычынаў у 1999 годзе зьехала з Беларусі ў Чэхію.
«Мера, магчыма, і правільная, — кажа жыхарка Калінкавічаў. — Але ж цяпер у лясах пасьпелі чарніцы, пайшлі грыбы, і многія людзі езьдзяць зьбіраць іх, каб прадаць і выручыць якую капейку».
Слова на разьвітаньне з Расьціславам Янкоўскім.
Пакуль чалавек у міліцэйскай форме не назваўся, не паказаў пасьведчаньня і не назваў прычыну затрыманьня, яму ня варта верыць.
27 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе агалошаны прысуд па справе аб забойстве Юліі Балыкінай, чэмпіёнкі Беларусі па лёгкай атлетыцы, забітай у кастрычніку 2015 года. Цела забітай амаль праз два тыдні было знойдзенае ў лесе ў Смалявіцкім раёне.
Добраахвотнікі з Тактычнай групы «Беларусь» пачалі праходзіць працэдуру афармленьня ва ўкраінскай арміі.
На вуліцы Леніна зьявілася мэмарыяльная дошка ў памяць пра літаратара і грамадзкага дзеяча, які нястомна прапагандаваў культурніцкую спадчыну горада.
«Мова Нанова» абяцае падарункі Зьмітрам, а таксама Юрасям, Міхасям, Кастусям; Касям, Вальжынам, Настам, Хрысьцям і іншым, чыё імя ў пашпарце запісана ў беларускай форме.
Неўзабаве пасьля старту нацыянальнага флэшмобу #раздеватьсяиработать у інтэрнэце пачалі зьяўляцца і песьні.
Такое фота зьявілася сёньня ў сацыяльных сетках
Выпадак адбыўся на ўваходзе на фэст „Купальскае кола“.
Грамадзянская паніхіда пройдзе 28 чэрвеня а 10-й дня на вялікай сцэне тэатру.
25 чэрвеня, Ніне Жызьнеўскай з Гомеля, маці беларускага героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, споўнілася 60 гадоў. Свабода папрасіла юбілярку адказаць на некалькі пытаньняў.
Паводле «Economist Intelligence Unit», сёлета Беларусь заняла 46-е месца ў рэйтынгу Глябальнага індэксу харчовай бясьпекі. Дасьледаваньне зрабілі на замову карпарацыі «DuPont».
Басманны суд горада Масквы прыняў рашэньне абраць у дачыненьні да Мікіты Бялых меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай тэрмінам на 2 месяцы — да 24 жніўня 2016 году, паведамляюць расейскія СМІ.
Папа Рымскі Францішак, які 24 чэрвеня прыбыў зь візытам у Армэнію, пацьвердзіў сваё стаўленьне да масавых забойстваў армян у Асманскай імпэрыі 1915 годзе, зноў назваўшы іх генацыдам.
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Аляксандар Косінец — былы старшыня Віцебскага аблвыканкаму. Ягонае кіраўніцтва запомнілася віцяблянам надоўга.
На некалькі месяцаў акунуцца ў эпіцэнтар палітычных жарсьцяў у Злучаных Штатах удалося беларускай студэнтцы Машы Статкевіч.
Сьледчы камітэт заявіў, што губэрнатар Кіраўскай вобласьці Расеі Мікіта Бялых затрыманы ў Маскве пры атрыманьні хабару
У пачатку вуліцы імя сусьветна вядомага мастака, перайменаванай сёлета, адчынілі мэмарыяльную дошку, на якой па-беларуску напісана: «Вуліца названа ў гонар славутага мастака зь Віцебску Марка Шагала».
Актывіст Аляксей Паўлоўскі за ня поўную гадзіну сабраў больш за пяцьдзясят подпісаў.
На Гомельшчыне з надыходам грыбной ды ягаднай пары сотні людзей падаліся ў лясы, каб назьбіраць чарніц, лісічак ды баравікоў сабе на зіму, а таксама і на продаж, каб мець з гэтага дадатак да сьціплых пэнсій ды заробкаў.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла судовае рашэньне аб прэвэнтыўным наглядзе цягам шасьці месяцаў за актывістам Паўлам Вінаградавым.
Cамыя папулярныя фотаздымкі — бяз вопраткі, з працай і крэатыўным падыходам.
У эканамічным судзе Гомельскай вобласьці спыненая адміністрацыйная справа супраць загіблай прадпрымальніцы Тацяны Дупанавай «у сувязі са сьмерцю фізычнай асобы».
24 чэрвеня — апошні дзень, калі эфір Радыё Свабода гучыць на кароткіх хвалях.
У Міжземным моры берагавая ахова Італіі выцягнула за апошнія суткі з перапоўненых лодак больш за 2000 мігрантаў.
Некаторыя карыстальнікі інтэрнэту літаральна зрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра тое, што трэба распранацца і працаваць.
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук адказаў на пытаньні журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры.
Фільм пра адзін з самых забруджаных гарадоў Расеі.
Да дому, дзе жыў загінулы, на разьвітаньне прыйшлі каля 50 чалавек, сярод іх — беларускія і расейскія вайскоўцы.
Праект па зборы сродкаў для выданьне «Чытанкі-хрысьціянкі», каляровай азбукі-размалёўкі для дзяцей, ужо разьмешчаны на плятформе.
Больш за 200 жыхароў вуліцы Малініна і праспэкту Ракасоўскага ў менскім мікрараёне Серабранка выказалі незадаволенасьць кіраўніцтву адміністрацыі Ленінскага раёну з прычыны будоўлі крамы «Міла» пад вокнамі іх дамоў.
35-гадовы жыхар райцэнтру атрымаў сем гадоў калёніі строгага рэжыму за тое, што інфікаваў ВІЧ дзьвюх жанчын.
Актывіст Яўген Батура знаходзіцца зараз у Маскоўскім РАУСе, але ў міліцыі кажуць, што яго хутка павінны адпусьціць.
У Бразыліі застрэлілі ягуара, які ўдзельнічаў у эстафэце алімпійскага агню.
Актывіст Яўген Батура затрыманы на праспэкце Незалежнасьці насупраць Галоўпаштамта падчас акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.
Судзьдзя Зузанна Плакса пастанавіла, што кантракт з былым работнікам ААТ «Полацак-шкловалакно» не працягнулі законна — на падставе ўказаў Лукашэнкі.
Адзін з самых небясьпечных ісьляндзкіх вульканаў знаходзіўся ў сьпячым стане апошнія 16 гадоў, але цяпер ён можа пачаць вывяргацца ў любы момант, папярэджваюць навукоўцы.
Былая зьняволеная, дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка пра перамовы з сэпаратыстамі, спрэчкі з украінскімі палітыкамі і аб заходняй дапамозе.
Аляксандар Шакуцін, кіраўнік рады дырэктараў ААТ «Амкадор», адзін з самых блізкіх да ўлады бізнэсмэнаў і нумар 5 у рэйтынгу ў кулюарах Усебеларускага нацыянальнага сходу распавёў журналістам пра прынцыпы свайго бізнэсу і пракамэнтаваў справу Юрыя Чыжа.
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, якога трымаюць у магілёўскай турме паводле прысуду за злоснае хуліганства, папярэдзіў адміністрацыю ўстановы, што гатовы распачаць галадоўку з патрабаваньнем тэрміновай сустрэчы з прадстаўніком АБСЭ.
Бабруйскай актывістцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Александрыне Глаголевай пагражаюць непрыемнасьцямі, калі яна ня прыйдзе ў міліцыю. Пра гэта паведаміў Свабодзе яе муж, былы палітвязень Яўген Глаголеў-Васьковіч.
Грамадзкую актывістку і каардынатарку грамадзкай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах» вызвалілі з пастарунку Цэнтральнага раённага аддзелу міліцыі.
Аляксандар Дземідовіч, чыйго сына Васіля нядаўна жорстка пабіў невядомы раварыст, расказаў карэспандэнту, як на здарэньне рэагуюць людзі.
18 чэрвеня ў цэху № 104 заводу «Палімір», што належыць таварыству «Нафтан», адбыўся пажар — загарэлася газаразьмеркавальная ўстаноўка. Цяпер работнікі заводу кажуць, што трэба рэканструяваць усё прадпрыемства, бо інакш яно будзе небясьпечнае для жыхароў Наваполацку.
Утрыманьне пад вартай вядомага бізнэсоўцы Юрыя Чыжа працягнулі яшчэ на 3 месяцы, расьсьледаваньне ягонай крымінальнай справы працягваецца.
«Лукашэнка ў маім уяўленьні — чалавек, які ідзе праз гушчар ды з боязьзю разглядаецца на бакі, каб не ўваліцца ў балота», — у такім вобразе бачыць кіраўніка Беларусі мастак самавук зь Вільні Пётар Ліньнік, які працуе ў жанры палітычнай карыкатуры.
У Бабруйску а 5-ай раніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі пэнсіянэраў Валянціну і Аляксандра Каваленкаў. Валянціна Каваленка — адна з актывістак грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах».
Загрузіць яшчэ