Ірына Абельская, галоўны лекар мэдычнага цэнтру пры Упраўленьні спраў прэзыдэнта (лечкамісіі), куды прыходзяць першыя асобы Беларусі, расказала, чым адрозьніваюцца VIP-пацыенты, хто можа прайсьці абсьледаваньне ў лечкамісіі, і якіх фраз лекары пры ёй не гавораць.