На актывіста грамадзянскай кампаніі «Zмена» склалі два пратаколы за акцыю, якую ён разам з паплечнікамі зладзіў 26 чэрвеня.
Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю зь менскіх вуліц, высьвятляе, як праходзіць дэнамінацыя і высьвятляе ў менчукоў, як можна назваць новыя грошы. Радыё Свабода www.svaboda.org
«Я напісаў скаргі і ў пракуратуру, і ў ГУУС — чатыры скаргі напісаў, каб патлумачылі, на якой падставе забіралі машыну, каб вінаватых пакаралі».
Мясцовыя ўлады вырашаюць, ці не забараніць рух мотатранспарту па галоўным праспэкце гораду. Паведамленьне пра ініцыятыву разьмешчана на сайце Полацкага райвыканкаму.
Беларус Аляксей Шчадроў дапамагае бяздомным малітвай і "сухім законам". Рэпартаж тэлепраекту Радыё Свабода "Настоящее время".
Пілігрымы з розных гарадоў Беларусі падыходзяць да Будслава, дзе 2 ліпеня адбудзецца штогадовы Будслаўскі фэст.
У Беларусі адбылася дэнамінацыя. На купюрах зьніклі чатыры нулі, затое зьявіліся манэты. Гэта ўжо ня першая дэнамінацыя ў краіне. Усяго іх было тры. Па гэтаму паказьніку Беларусь зраўнялася з Зымбабвэ.
Гэта ўраджэнец Чачні Ахмед Чатаеў, ён даўно быў на прыкмеце ва ўладаў у сувязі з падазрэньнямі ў джыхадызьме.
Інтэрвію Свабоды зь Міколам Валынкам — ужо больш за 20 гадоў лідэрам Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Данбасу, арганізатарам шахцёрскіх пратэстаў за часамі Савецкага Саюзу. Падчас акупацыі Данбасу вымушаны быў пераехаць з Данецку ў Кіеў, але працягвае грамадзкую дзейнасьць.
Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу ў справе гандлю людзьмі, у якім аналізуецца сытуацыя і ў Беларусі.
Стваральнік ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» гамяльчук Андрэй Стрыжак узнагароджаны ганаровай граматай амбасады Ўкраіны ў Беларусі за сваю працу ў зоне АТА.
Сьледчы камітэт Цэнтральнага раёну Менску працягнуў на месяц тэрмін сьледзтва, бо супрацоўнікі не змаглі арганізаваць шэраг сьледчых дзеяньняў. Зьміцер Паліенка ўтрымліваецца ў СІЗА-1.
Вольгу Караткевіч пахавалі ў вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёну. На разьвітаньні прысутнічалі родныя і сябры журналісткі, а таксама калегі з Радыё Свабода.
Экспэрты лічылі Кірыла Рудога найбольш лібэральным і прагрэсіўным чыноўнікам з прэзыдэнцкай адміністрацыі, а адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў у свой час назваў Рудога прадстаўніком «партыі рэфарматараў ва ўладзе».
Колькасьць ахвяраў тэракту ў аэрапорце Стамбула дасягнула 42 чалавек, а колькасьць пацярпелых набліжаецца да 240.
Падпісаць паштоўку ў падтрымку зьняволенага стваральніка сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса людзі прыходзяць у гарадзенскі офіс БХД.
Пазоў магілёўскага журналіста-фрылансэра Аляксандра Буракова на рашэньне гарадзкой і абласной прызыўных камісіяў Ленінскі суд Магілёва не задаволіў.
Журналісту-фрылансэру Кастусю Жукоўскаму патэлефанавалі з Лоеўскага РАУС з патрабаваньнем прыехаць у міліцыю для складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
З разьвіцьцём краіны #чтотонетак, крызіс ёсьць, і ў ім вінаваты Лукашэнка, а стабільнасьці няма. Так кажа большасьць апытаных Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Аўтар кнігі «У галаве ў Пуціна», галоўны рэдактар часопіса «Philosophie Magazine» Мішэль Эльчаніноф распавёў Радыё Свабода, як французамі авалодвае ідэалёгія Крамля, і што такое «антрапалягічная паніка».
Ня стала журналісткі Вольгі Караткевіч, якая працавала з 1996 па 2009 год на Радыё Свабода.
Вольга Караткевіч працавала на Радыё Свабода з 1996 году.
Свабода запытала ў экспэрта ў галіне турызму Ліліі Кобзік, ці паўплывае тэракт у Стамбуле на плынь беларускіх турыстаў у Турцыю, і ці будуць тур-апэратары вяртаць грошы тым, хто ўжо набыў пуцёўкі, але баіцца ехаць на курорт.
Пад куратарствам ГРУ Генштабу РФ ужо каля 2 гадоў дзейнічае арганізацыя «ПВК Вагнэра» — засакрэчанае падразьдзяленьне расейскай арміі, байцы якой ваявалі за «русский мир» на Данбасе і ў Сырыі. Свабода правяла расьсьледаваньне і даведалася, што ў шэрагах вагнэраўцаў ваююць і беларусы.
Брытанскае выданьне The Sun лічыць, што Беларусь уваходзіць у склад Эўрапейскага зьвязу.
Мы зазірнулі ў рэкамэндацыі амэрыканскіх, брытанскіх, расейскіх і францускіх спэцслужбаў.
Ва Ўкраіне загінуў опэрны сьпявак Васіль Сьліпак, які ваяваў у шэрагах добраахвотнікаў «Правага сэктару» пад Данецкам, пішуць украінскія СМІ.
60-гадовая жанчына-інвалід проста забыла, куды паклала грошы, а думала, што скралі.
2016 год ЮНЭСКА назвала годам мастака Леона Бакста (1866-1924). У Беларусі афіцыйна адзначылі 150-годзьдзе са дня яго нараджэньня.
Па меншай меры 36 чалавек загінулі і 147 параненыя (сярод іх паліцыянты) з-за тэракту на тэрыторыі галоўнага міжнароднага аэрапорта Стамбула імя Атацюрка позна ўвечары 28 чэрвеня.
Да 90-годзьдзя аднаго з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, доктара Янкі Запрудніка выйшла кніга «Кантакты: Сіла прыцягненьня Бацькаўшчыны». Доктар Запруднік прэзэнтаваў кнігу чытачам.
У «Беларусбанку» 1 ліпеня ладзіцца «Пятніца ў беларускім арнамэнце». Якраз у гэты дзень у краіне пачынаецца дэнамінацыя.
Перад Сырыяй ягонае падразьдзяленьне ваявала пад Дэбальцавам на Данбасе.
Сёлета ў пілігрымку на роварах у Будслаў разам выправіліся каталікі і ўніяты.
30 чэрвеня 2016 году — апошні дзень, калі можна падаць заяву аб прыватызацыі дзяржаўнага жыльля. «Радыё Свабода» пагаварыла зь людзьмі, якія незадаволеныя правіламі прыватызацыі.
Госьць Свабоды — Ягор Забелаў, адзін з найбольш вядомых акардэаністаў беларускага музычнага андэрграўнда, кампазытар, аўтар тэатральнай музыкі і музыкі да кіно, заснавальнік гурту Gurzuf і «Ягор Забелаў трыё».
Калі ў Канстытуцыі запісана, што палавой дыскрымінацыі няма, то яе няма, і грамадзкія абʼяднаньні не павінны займацца гэтым пытаньнем, мяркуе Магілёўскі аблвыканкам.
Былы палітвязень лічыць, што ўсе сучасныя палітычныя сілы дыскрэдытавалі сябе, і хоча стварыць прафсаюз, які «па-сапраўднаму мог бы бараніць правы індывідуальных прадпрымальнікаў».
На сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў пад зваротам на адрас Менгарвыканкаму, адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Мінабароны з заклікам забараніць правядзеньне парадаў з выкарыстаньнем ваеннай тэхнікі ў межах гораду Менску.
Пакуль БРСМ «плягіяціць» ідэю «Дня вышыванкі», «Арт Сядзіба» ўжо распрацоўвае наступную ідэю: раздачу налепак з «Пагоняй». Ці «сплягіяцяць» і гэта?
Арыштаваны па абвінавачваньні ў атрыманьні хабару губэрнатар Кіраўскай вобласьці РФ Мікіта Бялых абвясьціў галадоўку, але не на знак пратэсту, а ў чаканьні, пакуль турэмныя лекары выдадуць яму неабходныя лекі.
Упершыню падчас парлямэнцкіх выбараў у Беларусі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, якія ня маюць прыбытку, трэба будзе тлумачыць, на якія грошы яны жывуць.
Ранейшая скарга на прымусовы пакос да пракурора Глускага раёну не дала вынікаў, цяпер праваабаронцы скардзяцца на яго бязьдзейнасьць.
Цягнік у Тэрэспаль зь Берасьця стаў у два разы даўжэйшым. Большасьць пасажыраў — уцекачы з Чачні, якія спадзяюцца застацца ў Польшчы.
Дабрачынная імпрэза для дзяцей у адной з магілёўскіх кавярняў завяршылася зьяўленьнем міліцыянтаў і зьняволеньнем на паўтары гадзіны арганізатараў.
Байцы Тактычнай групы маюць магчымасьць атрымаць украінскія вайсковыя квіткі, ды не сьпяшаюцца: ваяваць у стане добраахвотнікаў ім зручней.
Прынамсі 12 чалавек загінулі і 32 былі параненыя 28 чэрвеня, калі сьмяротнік ў камізэльцы з выбухоўкай выбухнуў у мячэці ў Абу-Грэйб, прыкладна за 24 кілямэтры на захад ад сталіцы Ірака Багдаду.
Полацкі майстар-будаўнік набіў на ўсе грудзі Пагоню, а на правую руку — беларускі арнамэнт. Як рэагуюць на нацыянальныя татуіроўкі міліцыянты і хлопцы з полацкай трэнажорнай залі, ён распавёў у інтэрвію Свабодзе.
Па чэскім тэлеканале ČT2 паказалі дакумэнтальны фільм пра лёс Натальлі Маковік, якая з палітычных прычынаў у 1999 годзе зьехала з Беларусі ў Чэхію.
«Мера, магчыма, і правільная, — кажа жыхарка Калінкавічаў. — Але ж цяпер у лясах пасьпелі чарніцы, пайшлі грыбы, і многія людзі езьдзяць зьбіраць іх, каб прадаць і выручыць якую капейку».
Загрузіць яшчэ