У сеціва выклалі ролік-жарт пра тое, што кіраўніка Беларусі забылі на Марсе. Расейскія лідэры Уладзімір Пуцін і Дзьмітры Мядзьведзеў мусяць вырашыць, ці ратаваць Аляксандра Лукашэнку.
Да другога лістапада датэрмінова вызваляць 6000 зьняволеных, асуджаных за негвалтоўныя злачынствы.
Сябра Саюзу беларускіх патрыётаў мастачка Алеся Ўмпіровіч (Фурс). Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982.
27 кастрычніка ў Вільні ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пройдзе сустрэча з былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
У сваю чаргу, тыя, хто прыходзіць да храма прасіць міласьціну, лічаць, што зь імі абышліся несправядліва.
«Беларускі калегіюм» паўстаў у 1997 годзе і быў арыентаваны на тое, каб выкладаць найноўшыя веды і тэхнікі інтэлектуальнай працы, не дублюючы праграмы як дзяржаўных, так і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Украінскія актывісты зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй за выкарыстаньне беларускай мовы замест расейскай у кантактах зь Беларусьсю.
У Берасьці 21 кастрычніка працягнецца судовы працэс над Андрэем Кавальчуком, Глебам Грынбергам, Мікалаем Хатынюком і Дзьмітрыем Абрамуком, якія меліся ўзяць удзел у «шэсьці нацыянальнага сьцяга» ў Менску 10 кастрычніка.
Кадэты з фота з «Пагоняй» — адны з найлепшых па пасьпяховасьці на курсе, — распавёў Свабодзе намесьнік дырэктара вучэльні Анатоль Гібеж. Паводле аддзелу адукацыі Брэсцкага аблвыканкаму, дырэктара кадэцкай вучэльні Аляксандра Калько ніхто не звальняў.
У сьвежым нумары часопісу «Дзеяслоў» апублікаваны дзёньнік пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, датаваны 1965-1966 гадамі.
19 кастрычніка з актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, Мікалая Коласа і Аляксандра Рыбачэнкі ў Цэнтральным РУУС Менску ўзялі тлумачэньні, пасьля чаго ўсіх трох адпусьцілі дамоў без складаньня пратаколаў.
Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд адкрыў памятную дошку на будынку сядзібы ў Лошыцы ў гонар місіі UNRRA, якая працавала ў Беларусі ў 1946–1947 гадах.
Некалі гэтым цікавілася міліцыя, а пасьля апошніх навінаў усё часьцей пытаюцца ў інтэрнэце.
Антон Матолька ініцыяваў збор подпісаў пад пэтыцыяй, якая заклікае беларускіх чыноўнікаў спыніць перасьлед за бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» і спрыяць іх папулярызацыі.
Анатоль Лябедзька і Ўладзімер Някляеў атрымалі позвы ў міліцыю ў сувязі зь іхным удзелам у шэсьці нацыянальнага сьцяга, якое прайшло 10 кастрычніка ў Менску.
Падлеткаў, якія сфатаграфаваліся ў цішотках з выявай старадаўняга беларускага герба «Пагоня», зьбіраюцца адлічыць з кадэцкай вучэльні. Як вы да гэтага ставіцеся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенскай моладзі.
Пра ўплыў расейскага эканамічнага крызісу на казыно ў Беларусі — у рэпартажы, які публікуе брытанская газэта The Guardian.
Ініцыятыва #87працэнтаў арганізавала першую ў гісторыі Беларусі відэатрансьляцыю з участку для галасаваньня. Пра тое, чаму 20-гадовыя актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцьці, Свабода пагаварыла зь Пятром Маркелавым.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Так ацаніла ўчынак навучэнцаў Ястрамбельскай вучэльні, выхаванцы якой пазіравалі ў майках з «Пагоняй», Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч
Кампанія Amazon падала пазоў на больш як тысячу чалавек, абвінаваціўшы іх у разьмяшчэньні на сайце кампаніі сфабрыкаваных рэцэнзій. Пазоў быў пададзены ў судзе Сіэтлу.
На Радыё Свабода зьвярнуўся берасьцеец Андрэй Кавальчук. 10 кастрычніка ён з трыма сваімі сябрамі выехаў на аўтамабілі зь Берасьця ў Менск, каб трапіць на шэсьце нацыянальнага сьцягу. Да сталіцы хлопцы не даехалі.
Супярэчлівая інфармацыя паступае пра дырэктара Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні Аляксандра Калько і кадэтаў, якія выставілі ў сацыяльных сетках фота у цішотках з «Пагоняй».
Патрэбная сума (5,4 мільёна рублёў) была сабрана ўжо на наступны дзень пасля судоў, адзначае фанацкі рэсурс belultras.by.
«Арт Сядзіба» прапануе правесьці акцыю салідарнасці і заклікае з хэштэгам #ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з «Пагоняй» і распавядаць пра сваё стаўленьне да герба.
Грамадзкі актывіст Мікіта Броўка са спасылкай на «надзейныя крыніцы» сьцьвярджае, што 16-гадовыя кадэты з вучэльні пад Баранавічамі, якія сфатаграфаваліся ў майках з выявай «Пагоні», адлічаныя з установы ўсім «квартэтам».
Сустаршыня БХД Павал Севярынец заклікае пачаць грунтоўнае добраўпарадкаваньне пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах напярэдадні Дзядоў.
16 кастрычніка Ганна Шапуцька і Валер Бандарэнка аднесьлі калектыўны зварот «Спыніць катаваньні палітвязьня-праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі» у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.
У складзе некалькіх дзясяткаў чалавек, эвакуяваных з Сырыі, самалётам расейскага Міністэрства ў надвычайных сытуацыях у Маскву сёньня прыбылі і восем беларусаў — дзьве жанчыны і шэсьць дзяцей. Гэта жонкі сырыйцаў і дзеці ад супольных шлюбаў.
Былы прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін (2001— 2009) пра тое, чаму ня трэба мяняць Канстытуцыю і заставацца ва ўладзе даўжэй за два тэрміны.
Стыхійны страйк на полацкіх кірмашах пачаўся 16 кастрычніка і працягваецца ўжо другі дзень.
Мікола Статкевіч заклiкае неабыякавых грамадзянаў сабрацца 29 кастрычніка а 18.30 ля сьценаў будынкаў КДБ i МУС у Менску, каб са сьвечкамi у руках стварыць ланцуг памяцi ахвяраў сталiнiзму i нагадаць нашчадкам iх катаў пра адказнасьць за тыя злачынствы.
І заклікае пісаць лісты міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу.
Радыё Свабода папрасіла Аляксандра Калько, дырэктара Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні, пракамэнтаваць інцыдэнт з выключэньнем кадэта, які выклаў у сеціва фота з «Пагоняй».
Стыліст-цырульнік Сяргей Шаўцоў — пра пэрспэктывы цырульніцтва ў Беларусі і досьвед кансультацыі салёнаў прыгажосьці ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Севярынец зьвяртаўся ў пракурутару ў справе інваліда, якога затрымлівалі міліцыянты ў мэтро. Цяпер палітыка выклікаюць па гэтай справе ў якасьці сьведкі.
265 тысяч грамадзян Расеі падалі заяўкі на ўдзел у розыгрышы грын-карт.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прадстаўнікі райаддзелу міліцыі і сьледчага камітэту Віцебскага раёну распачалі праверку фактаў, выкладзеных у заяве актывіста Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Яна Дзяржаўцава.
Адзін з хлопцаў са здымку, які разьлятаецца па інтэрнэце, распавёў Свабодзе пра свае погляды на нацыянальную сымболіку.
Забудоўца дае сваім дамам імёны славутых дзеячаў культуры. Цяпер сярод іх будзе і беларускае імя.
Выдавец, этнограф, мастак Дзяніс Раманюк. Аўтар больш 50 міжнародных выставаў фота і графікі. Выдаў фотаальбомы «Беларусь», «Чарнобыль», «Мой шлях да Беларусі», «Беларусь сінявокая».
Лідчанін Артур Жук, малады супрацоўнік менскага заводу колавых цягачоў, чакае 16 кастрычніка суду за нецэнзурную лаянку на «Плошчы».
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас кампаніі 2010 году Ўладзімер Някляеў атрымалі па дзьве позвы адразу зь міліцыі Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.
У Вялікабрытаніі выйшла аўтабіяграфічная кніга сусьветна вядомага аўтара палітычных трылераў Фрэдэрыка Форсайта пад назвай «Аўтсайдэр. Маё жыцьцё як інтрыга» (The Outsider. My Life in Intrigue). Кніга імгненна стала бэстсэлерам. У ёй аўтар прызнаецца, што многія гады пад журналісцкім прыкрыцьцём супрацоўнічаў з брытанскай зьнешняй выведкай МІ6.
Старшыня Рады рэгіянальнай філіі Таварыства беларускай мовы Ян Грыб кажа, што на прэзыдэнцкіх выбарах ён прагаласаваў фігай.
Сябар затрыманага хлопца з расейскім сьцягам паведаміў Свабодзе аб тым, што ведаў пра намер актывіста суполкі «Антымайдан» Дзьмітрыя Маісеенкі пайсьці на Плошчу.
Зьміцер Бандарэнка кажа, што Васіль Міхневіч дапамог адміністрацыі СІЗА пасадзіць яго ў карцэр, дзе яго прыкавалі ланцугом. Анатоль Лябедзька пазнаў у ім ахвяру вайны паміж МУС і КДБ.
Радыё Свабода паразмаўляла з жыхарамі Менску, ці задаволеныя яны сваімі даходамі.
Апошнім часам на рынках і ў бойкіх месцах Гомеля зьявіліся баравікі, падбярозавікі, масьляты. Кучка — 60 тысяч. Часьцяком іх прадаюць на вуліцах, не правяраючы на радыяцыю.
Загрузіць яшчэ