Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія беларусы бягуць ад расейскіх авіяўдараў


У складзе некалькіх дзясяткаў чалавек, эвакуяваных з Сырыі, самалётам расейскага Міністэрства ў надвычайных сытуацыях у Маскву сёньня прыбылі і восем беларусаў — дзьве жанчыны і шэсьць дзяцей. Гэта жонкі сырыйцаў і дзеці ад супольных шлюбаў.

Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Расеі, супрацоўнікі дыпмісіі асабіста сустракалі грамадзянаў краіны ў аэрапорце «Дамадзедава», ім на месцы была аказаная неабходная консульская падтрымка.

Пасьля выкананьня бягучых фармальнасьцяў вымушаных уцекачоў даставілі на Беларускі вакзал Масквы, дзе ім былі набытыя квіткі на цягнік. Сёньня ж яны выправіліся ў Беларусь. У амбасадзе запэўнілі, што ва ўзаемадзеяньні з расейскімі ведамствамі будзе адсочвацца сытуацыя ў зоне канфлікту ў Сырыі, дзе працягваюць заставацца беларускія грамадзяне.

Сытуацыя ў Сырыі абвастрылася пасьля таго, як расейская ваенная авіяцыя пачала абстрэльваць пазыцыі баевікоў так званай «Ісламскай дзяржавы». Пры гэтым міжнародныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што большая частка бомбаў адрасаваная не ісламістам, а палітычным апанэнтам прэзыдэнта Башара Асада.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG