Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты сабралі сродкі для аплаты штрафаў затрыманым на матчы Беларусь — Македонія


Футбольныя заўзятары сабралі сродкі для выплаты штрафаў затрыманым 12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» на адборачным матчы чэмпіянату Эўропы Беларусь — Македонія. Патрэбная сума (5,4 мільёна рублёў) была сабрана ўжо на наступны дзень пасля судоў, адзначае фанацкі рэсурс belultras.by.

«Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся і перавёў на электроны гаманец сродкі. Патрэбная сума была сабраная нашымі агульнымі намаганьнямі ўжо на наступны дзень (усяго было больш за 200 пераводаў). Спадзяемся, што ў будучым, калі нехта з нас трапіць у падобную сытуацыю, мы ня будзем заставацца ў баку. Штрафы неўзабаве будуць аплачаны. Мы спадзяемся, што зь бюджэту гэтыя грошы пойдуць на добрыя справы, а не на заробкі ілжывых і несумленных... Збор сродкаў аб’яўляецца завершаным. Вялікi ўсім дзякуй за падтрымку і салідарнасьць!» У бліжэйшы час будзе больш дэталёвая справаздача аб дадзенай акцыі, а таксама інфармацыя аб тым, куда будзе передадзены лішак сабраных грошаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG