Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі дзесяць чалавек прызнаны вінаватымі ў цкаваньні першай лэдзі Брыжыт Макрон


Брыжыт і Эманюэль Макроны
Брыжыт і Эманюэль Макроны

Яны распаўсюджвалі фэйк, што тая нарадзілася мужчынам.

Як паведамляе BBC, парыскі суд прызнаў дзесяць чалавек — восем мужчын і дзьвюх жанчын — вінаватымі ў цкаваньні Брыжыт Макрон, жонкі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Большасьць абвінавачаных атрымалі ўмоўныя турэмныя тэрміны — да васьмі месяцаў. Адзін чалавек быў арыштаваны і адпраўлены ў турму за няяўку ў суд.

Усе яны прызнаныя вінаватымі ў распаўсюджваньні ілжывых сьцьвярджэньняў пра пол сэксуальную арыентацыю першай лэдзі Францыі, а таксама ў «зламысных выказваньнях» аб розьніцы ва ўзросьце паміж мужам і жонкай Макрон, якая складае 24 гады.

Судзьдзя заявіў, што ўсе падсудныя дзейнічалі зь відавочным намерам прычыніць шкоду Брыжыт Макрон, публікуючы ў інтэрнэце зьневажальныя і абразьлівыя камэнтары.

Падсудным ад 41 да 65 гадоў. Сярод іх — чыноўнік на выбарнай пасадзе, уладальнік галерэі, настаўнік і інтэрнэт-варажбітка, 51-гадовая Дэльфін Ж., якая выступае ў інтэрнэце пад нікам Амандын Руа.

Руа разам зь іншай падсуднай, Наташай Рэй, якая называе сябе незалежнай журналісткай, летась ужо была асуджаная за паклёп на Брыжыт Макрон.

У 2021 годзе Руа і Рэй апублікавалі ў YouTube сваю гутарку, у якой яны сьцьвярджалі, што ніякай Брыжыт Макрон першапачаткова не існавала, а насамрэч гэта яе брат Жан-Мішэль Траньё, які памяняў пол.

Пазьней Рэй і Руа выйгралі апэляцыю, і іх першыя прысуды былі адмененыя. Аднак, паводле некаторых паведамленьняў, Брыжыт Макрон аспрэчвае гэтую адмену ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Пазоў у ЗША

Макроны таксама падалі пазоў у ЗША супраць блогеркі Кэндыс Оўэнс, якая таксама распаўсюджвала кансьпіралягічныя тэорыі пра зьмену полу першай лэдзі Францыі.

Оўэнс рэгулярна паўтарала гэтыя заявы ў сваім падкасьце і ў сацыяльных сетках, а ў сакавіку 2024 году заявіла, што гатовая паставіць на кон «усю сваю прафэсійную рэпутацыю» за сьцьвярджэньне, што спадарыня Макрон «насамрэч зьяўляецца мужчынам».

У судовым пазове мужа і жонкі Макрон сьцьвярджаецца, што Оўэнс «праігнаравала ўсе дакладныя доказы, якія абвяргаюць яе сьцьвярджэньні, і аддала перавагу даць плятформу вядомым канспіролягам і абвінавачаным паклёпнікам».

Брыжыт Макрон пазнаёмілася са сваім будучым мужам, калі выкладала ў сярэдняй школе, дзе ён вучыўся.

Пара ажанілася ў 2007 годзе: будучаму прэзыдэнту Францыі тады было 29 гадоў, а ёй — крыху за 50.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG