«Застаюся ў сыстэме СБУ рэалізоўваць асымэтрычныя спэцапэрацыі сусьветнага ўзроўню, якія і ў далейшым будуць наносіць ворагу максымальную шкоду», — гаворыцца ў ягонай заяве.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што сустрэўся з Малюком, падзякаваў яму за баявую працу і прапанаваў засяродзіцца менавіта на такой працы.
«Наперадзе больш украінскіх асымэтрычных апэрацый супраць акупанта і расейскай дзяржавы, больш нашых моцных вынікаў у зьнішчэньні ворага. Васіль Васільевіч умее гэта найлепш і менавіта гэтым працягне займацца ў сыстэме СБУ. Даручыў Васілю Малюку зрабіць кірунак нашых асымэтрычных апэрацый наймацнейшым у сьвеце», — напісаў Зяленскі ў сваім ТГ-канале.
Малюк зь ліпеня 2022 году часова выконваў абавязкі кіраўніка СБУ, у лютым 2023 году яго кандыдатуру ўхваліла Вярхоўная Рада.
Форум