Зьнішчаныя стратэгічныя бамбавікі ТУ-95 на авіябазе «Белая» Іркуцкай вобласьці. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Паводле зьвестак амэрыканскай выведкі, у выніку ўкраінскіх паветраных удараў па расейскіх вайсковых аэрадромах 1 чэрвеня былі нанесеныя ўдары па 20 самалётах.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters з спасылкай на амэрыканскіх афіцыйных асобаў.
Каля дзесяці зь іх было зьнішчана, астатнія пашкоджаныя. Гэтая лічба значна ніжэйшая за лічбу, прыведзеную прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які заявіў, што падчас атакі быў пашкоджаны 41 вайсковы самалёт, пры гэтым палова з іх не падлягае аднаўленьню. Аднак крыніцы Reuters падкрэсьлілі значнасьць гэтай апэрацыі, адна зь іх выказала думку, што ў выніку Расея зробіць больш жорсткай сваю пазыцыю на перамовах аб спыненьні агню.
Амэрыканскія прадстаўнікі сьцьвярджаюць, што ЗША не атрымлівалі ад Украіны папярэдняй інфармацыі аб рыхтаваньні атак. У аўторак у тэлевізійным інтэрвію спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны Кіт Келаг папярэдзіў, што апэрацыя «Павуціньне» рэзка падвысіла рызыку эскаляцыі канфлікту, бо Ўкраіна нанесла ўдар па адной з «апораў» так званай «ядзернай трыяды» Расеі.
Пасьля размовы з Уладзімірам Пуціным у сераду Дональд Трамп паведаміў, што Масква мае намер адказаць на гэтую атаку.
Як выглядаюць расейcкія авіябазы «Аленевая» і «Белая» пасьля атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў. Спадарожнікавыя здымкі
1/8Агульны выгляд стаянкі расейскіх стратэгічных бамбардавальнікаў-ракетаносцаў ТУ-22М3 на авіябазе «Белая» Іркуцкай вобласьці, сярод якіх як мінімум тры зьнішчаныя 1 чэрвеня падчас атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў. Бачныя сьляды пажараў на зямлі. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/8Бліжэйшы выгляд на стаянку расейскіх стратэгічных бамбардавальнікаў-ракетаносцаў ТУ-22М3 на авіябазе «Белая» Іркуцкай вобласьці. Два зь іх зьнішчаныя 1 чэрвеня падчас атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў. Відаць сьляды пажараў на зямлі. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/8Зьнішчаныя стратэгічныя бамбардавальнікі ТУ-95 на авіябазе «Белая» Іркуцкай вобласьці. Уверсе здымка -- падманка, разьмешчаная расейцамі да ўкраінскага нападу, якая імітуе смалёт ТУ-22М3. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/8Бліжэйшы выгляд на два зьнішчаныя стратэгічныя бамбардавальнікі ТУ-95 на авіябазе «Белая» Іркуцкай вобласьці. Уверсе здымка -- падманка, разьмешчаная расейскімі вайскоўцамі да ўкраінскага нападу, якая імітуе смалёт ТУ-22М3. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/8Зьнішчаныя стратэгічныя бамбардавальнікі ТУ-22 на авіябазе «Белая» Іркуцкай вобласьці. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/8Зьнішчаныя вайсковыя самалёты на авіябазе «Аленья» Мурманскай вобласьці. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/8Бліжэйшы выгляд на зьнішчаныя вайсковыя самалёты на авіябазе «Аленья» Мурманскай вобласьці. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году
Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/8Тэхніка прыбірае рэшткі вайсковага самалёту на авіябазе «Аленья» Мурманскай вобласьці. Спадарожнікавы здымак 4 чэрвеня 2025 году

Форум