Рэфэрэндум з такім пытаньнем (не ў дакладнай фармулёўцы, а па сэнсе) мусіць правесьці ў бліжэйшы час Аляксандар Лукашэнка.
Датэрміновае галасаваньне ў Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў пачалося 18 сакавіка без дэмакратычнага кандыдата. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Няпомняшчых падаў у акругову камісію ліст, у якім заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў.
Чаму намэнклятурныя кіраўнікі і адроджаныя ідэолягі зарабляюць у разы больш, чым іхныя падначаленыя?
У Беларусі распачалося датэрміновае галасаваньне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. У першы дзень на выбарчыя ўчасткі ў Менску прыйшлі пераважна пэнсіянэры і студэнты.
Расея ўжо некалькі тыдняў зьдзіўляе плянэту зацятай хлусьнёй. Увесь сьвет ведае, што гэта ня так, але Расея цьвердзіць, што так.
18 сакавіка ў Гарадзенскай турме выязны суд пастанавіў усталяваць над палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на 1 год і 4 месяцы.
Рэліз будзе мець назву «Грамадазнаўства» і прадстаўляецца як самы бескампрамісны альбом музыкі.
Ініцыятыўная група абаронцаў Курапатаў падала заяву ў суд на Генэральную пракуратуру за бязьдзеяньне і невыкананьне пракуратурай сваіх жа прадпісаньняў і рашэньняў.
Расейская агрэсія супраць Украіны выклікала занепакоенасьць у саюзьнікаў Крамля па Эўразійскім саюзе. Спачатку Казахстан, а затым і Беларусь заявілі пра занепакоенасьць сытуацыяй. А прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў пра сваё жаданьне выступіць пасярэднікам у канфлікце Масквы і Кіева. Як ставяцца да сытуацыі грамадзяне Казахстану, якія маюць беларускія карані?
Магілёўскі аўтаўладальнік: «Я лічу сябе практычна расейцам. Хоць я нарадзіўся ў Беларусі — я люблю гэтую краіну, я люблю гэты талерантны народ. Але гэтую краіну я ня бачу „самасьційнай“»
Памежны камітэт Беларусі пацьвердзіў захады па ўзмацненьні беларуска-ўкраінскага ўчастку дзяржаўнай мяжы. Міністэрства абароны пра ўзмацненьне на ўкраінскім кірунку кажа: «Ідзе плянавая праверка».
Турыстычныя кампаніі, якія спэцыялізуюцца на адпачынку ў Крыме, канстатуюць масавыя адмовы ад тураў на тамтэйшыя курорты. Найперш палохае перападпарадкаваньне паўвострава Расеі, што робіць няпэўнай сытуацыю зь бясьпекай.
У Крыме шукаюць Абу Юсуфа (Івана Селянцова), які ўжо суткі не выходзіць на сувязь, паведаміў прадстаўнік «Праваабарончага руху Крыму» Энвер Кадыраў.
У Ялце невядомыя зьбілі спэцкарэспандэнта газэты «Сегодня» Дзьмітрыя Бунецкага і фатографа Сяргея Мікалаева.
У Адэсе прыхільнікі затрыманага напярэдадні лідэра прарасейскай арганізацыі «Моладзевае адзінства», арганізатара мітынгаў у падтрымку рэфэрэндуму ў Крыме і акцыі праціўнікаў кіеўскага Майдана Антона Давыдчанкі пікетуюць будынак абласнога ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны.
Прадстаўнікі шматлікіх дыяспараў Таронта выйшлі на марш падтрымаць незалежнасьць і непадзельнасьць Украіны.
15 сакавіка ў Белагорскім раёне знайшлі цела Рэшата Аметава са сьлядамі зьдзекаў — галава заматаная скотчам, на нагах кайданкі. Маёмасных матываў у гэтага злачынства няма.
Парады ў Дзень сьвятога Патрыка праводзяцца ў ЗША амэрыканцамі ірляндзкага паходжаньня, але арганізатары выступаюць супраць дэманстрацыі на іх сьцягоў, лёзунгаў і банэраў ЛГБТ-супольнасьці.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў Указ «Аб прызнаньні Рэспублікі Крым». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Расеі.
Месяц выклікае прылівы і адлівы, а сьветам кіруе заўжды адзін чалавек.
У Львоўскай вобласьці фармуюць Народную гвардыю, у якую запісваюцца добраахвотнікі, пераважна былыя вайскоўцы, якія паводле ўзросту, стану здароўя не падлягаюць прызыву ў шэрагі Ўзброеных сіл.
Чарнігаў — суседні зь Беларусьсю ўкраінскі горад. Ён хоць і далёка ад Крыму, аднак чарнігаўцы надзвычай востра адчулі небясьпеку разрыву краіны на часткі. Многія лічаць, што расейскі сцэнар анэксіі Крыму быў загадзя сплянаваны.
Судзьдзя Савецкага райсуду Марыя Фёдарава прызнала старшыню АГП Анатоля Лябедзьку ўдзельнікам несанкцыянаванага пікету, а таксама вінаватым у дробным хуліганстве ды асудзіла палітыка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Уладзімер Шыцікаў 15 сакавіка выйшаў на вуліцы Гомеля з плякатамі: «Пуцінская Расея, ты звар’яцела», «Бляск рэзыдэнцый не ратуе дыктатараў».
Прадстаўнікі палітычных партыяў і дэмакратычных ініцыятываў — руху «За свабоду», «Гавары праўду», Беларускага народнага фронту, БСДГ аб’ядналіся ў кампанію «Народны рэфэрэндум» і ўжо сабралі 50 тысяч подпісаў.
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антоля Лябедзьку Савецкі суд Менску пакараў 15 суткамі арышту.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў Аляксандра Арастовіча і Ўладзімера Раманоўскага 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Гарадзенскі гісторык Іна Соркіна, звольненая з унівэрсытэту імя Янкі Купалы, зможа працягнуць сваю дзейнасьць у Польшчы. Яе чакае стажыроўка ў пяці ўнівэрсытэтах Польшчы ў наступны акадэмічны год — з 15 верасьня да 15 лютага.
У Сочы завяршыліся ХІ Паралімпійскія гульні. Імпрэза адбывалася на тле вострага палітычнага крызысу ў рэгіёне: гаспадыня спаборніцтваў — Расейская Фэдэрацыя — у гэты ж час ажыцьцяўляла анэксію Крыму, часткі незалежнай і сувэрэннай Украіны.
Як гэта заўсёды бывае, рабы падзяліліся на тых, што змагаюцца за сваю волю, і тых, што бароняць сваё рабства.
Беларус Міхаіл Жызьнеўскі не сышоў з вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас рэвалюцыйных падзеяў.
Грамадзкага актывіста Віталя Гуляка зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якую ён у адзіночку зладзіў супраць вайны ва Ўкраіне.
У сеціве зьявіўся ролік, у якім музыка Сяргей Міхалок абвяшчае, што ад 1 верасьня 2014-га гурт спыняе сваё існаваньне.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
За чатыры гадзіны ад пачатку вярбоўкі 1500 чалавек выказалі жаданьне стаць гвардзейцамі, паведамляе міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў у сваім акаўнуце ў фэйсбуку.
Сьвятар Мікола Квіч паведаміў, што ў кватэру на вуліцы Хрусталёва ў Севастопалі, у якой ён знаходзіцца, нехта спрабуе ўварвацца.
У Белагорскім раёне Крыма знайшлі цела крымскага татарына. На целе загінулага былі сьляды катаваньняў.
Свабода вырашыла сама разабрацца ў тым, што адбываецца ва Ўкраіне, і пры дапамозе сацыяльных сетак апытала маладых людзей у розных рэгіёнах. Ці баяцца яны вайны? Ці вераць новай уладзе?
5 удзельнікаў перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы накіраваныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
У Магілёве на перадвыбарчы пікет Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам з журналістамі і кандыдытамі ў дэптаты прыйшлі 20 чалавек.
Год таму Беларусь была ў палоне моцнага сьнежнага ўрагану «Хаеўер».
9 сакавіка ў Хэрсонскай вобласьці на ўезьдзе ў Крым невядомыя ў камуфляжнай вопратцы выкралі некалькі журналістаў выданьня «Тиждень» Алеся Кромпляса, Яўгена Рахно, Алену Максіменку, а таксама актывістак «Аўтамайдана» Кацярыну Бутко і Аляксандру Разанцаву.
16-гадовы школьнік з Кіева Андрэй Сянько заявіў, што прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін — хлус.
Захопленага ў Крыме сьвятара Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы будуць судзіць.
Акрамя гэтага, адбудзецца прэзэнтацыя п’есы Андрэя Саўчанкі «Бі-Лінгвы» пра праблемы дзьвюхмоўных беларусаў
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што рэфэрэндум у Крыме цалкам адпавядае статуту ААН.
Пракуратура Швайцарыі атрымала апавяшчэньне ад паліцыі аб апэрацыях па адмываньню грошай, якія праводзілі адхілены ад улады ва Ўкраіне прэзыдэнт Віктар Януковіч і яго людзі.
Амэрыканскі эсьмінец «Тракстон», абсталяваны ракетным зброяй, застанецца ў Чорным моры для працягу вучэньняў з караблямі іншых краінаў НАТО. Пра гэта паведаміў у суботу камандзір судна.
16 сакавіка ў Крыме пройдзе рэфэрэндум, нягледзячы на прызнаньне яго нелегітымным Канстытуцыйным судом Украіны і Вэнецыянскай камісіяй. У Кіеве асьцерагаюцца, што пасьля рэфэрэндуму ў Крыме Расея ўвядзе войскі і ў іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ