Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля вызваленьня над Аўтуховічам усталююць прэвэнтыўны нагляд


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

18 сакавіка ў Гарадзенскай турме выязны суд пастанавіў усталяваць над палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на 1 год і 4 месяцы.

Суд праходзіў без адваката, палітвязьню паведамілі пра пачатак працэсу за паўгадзіны. Аўтуховіч хадайнічаў, каб разгляд справы адклалі да зьяўленьня абаронцы, але ягоную просьбу не задаволілі.

Справу разглядаў судзьдзя Ленінскага раёну Горадні Юры Казакевіч, які раней судзіў гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута.

Як паведаміў адвакат сайту spring96.org, Аўтуховіч разьлічваў на мякчэйшы прысуд — 6 месяцаў нагляду. Пасьля суду палітвязень сустрэўся са сваім абаронцам. Ён скардзіўся на боль у руцэ і высокую вільготнасьць у камэры.

Вызваленьне Мікалая Аўтуховіча чакаецца 8 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG