Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ялце зьбілі журналістаў газэты «Сегодня»


У Ялце невядомыя зьбілі спэцкарэспандэнта газэты «Сегодня» Дзьмітрыя Бунецкага і фатографа Сяргея Мікалаева.

Вяртаючыся пасьля начных здымкаў, ля гімназіі імя Чэхава журналісты пачулі крыкі. Каб даведацца, што адбываецца, яны падбеглі бліжэй. На месцы стаяў натоўп з васьмі чалавек. Пра гэта паведамляе Espreso.tv са спасылкай на «Сегодня».

Невядомыя накінуліся на журналістаў, павалілі на зямлю і пачалі біць нагамі. Паводле словаў пацярпелых, білі па твары і па рэбрах. У выніку здарэньня супрацоўнікі газэты атрымалі моцныя траўмы, у іх разьбітыя твары, выбітыя зубы. Таксама ў журналістаў адабралі тэлефоны, пашпарты і грошы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG