Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэры Нью-Ёрку і Бостану байкатавалі Дзень сьвятога Патрыка з-за ЛГБТ-актывістаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Мэр Нью-Ёрку Біл дэ Бласіо адмовіўся прыняць удзел у традыцыйным парадзе з нагоды Дня сьвятога Патрыка, які прайшоў у знак салідарнасьці з ЛГБТ-супольнасьцю. Аналягічнае рашэньне ў нядзелю прыняў мэр Бостану Марцін Ўолш.

Парады ў Дзень сьвятога Патрыка праводзяцца ў ЗША амэрыканцамі ірляндзкага паходжаньня, але арганізатары выступаюць супраць дэманстрацыі на іх сьцягоў, лёзунгаў і банэраў ЛГБТ-супольнасьці. Пры гэтым арганізатары парадаў сьцьвярджаюць, што ня маюць нічога супраць сэксуальных меншасьцяў, а выступаюць толькі супраць публічнай дэманстрацыі сэксуальных густаў.

У сувязі з такой пазыцыяй арганізатараў у гэтым годзе ад фінансавай падтрымкі парадаў адмовіліся тры найбуйнейшыя вытворцы піва — кампаніі Guiness, Heineken і Sam Adams .

У Нью-Ёрку і Бостане пражывае найбольшая колькасьць амэрыканцаў ірляндзкага паходжаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG