Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы альбом Вольскага выйдзе на Дзень Волі


Рэліз будзе мець назву «Грамадазнаўства» і прадстаўляецца як самы бескампрамісны альбом музыкі.

Песьні для сольнага альбому ў Лявона Вольскага пісаліся доўга. Некалькі разоў пачыналася праца над матэрыялам з рознымі музыкамі, але канцэпцыя не высьпевала. Урэшце, новыя кампазыцыі сабраліся ў праграму, якая атрымала назву «Грамадазнаўства». Запіс адбываўся ў Вільні, на студыі Ymir Audio. Саўнпрадусарам альбому стаў нарвэскі музыкка Снорэ Бэргэруд (ён таксама запісаў гітары, бас ды суаранжаваў кампазыцыі). Бубны таксама запісваў музыка з Нарвэгіі Сіндрэ, паведамляе tuzin.fm

Лявон у інтэрвію Алегу Гарусу, былому гітарысту гурта «Крамбамбуля», заявіў: «Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў. Час гандлю, прыманьня ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіраваньня. Прынамсі, для мяне. Я не чакаю ад дзяржавы нічога — ніякай маральнай ці матэрыяльнай дапамогі, дазволу канцэртнай дзейнасьці, тым болей, крый Божа, званьняў і ўзнагародаў. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытаньня паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна».

Рэліз альбому адбудзецца 25 сакавіка на лэйбле «Пяршак»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG