Міліцыя сканфіскавала ў актывіcтак кампаніі «Назіраньне за выбарамі. Тэорыя і практыка» Ганны Аземшы і Паліны Бродзік матэрыялы для навучальнага сэмінару будучых назіральнікаў за мясцовымі выбарамі.
Міліцыя затрымала грамадзкіх актывістак Ганну Аземшу і Паліну Бродзік. Дзяўчаты везьлі на машыне канцтавары для сэмінару, прысьвечанага назіраньню за мясцовымі выбарамі.
Мультымэдыйная праграма «Жывая мова» Беларускай службы Радыё Свабода была адзінагалосна прызнана найлепшай працай сярод усіх службаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў лютым ў катэгорыі «Спэцыяльныя праекты».
Віленскі суд арыштаваў на два месяцы грамадзяніна Расеі Юрыя Мэла, падазраванага ў справе аб падзеях 13 студзеня 1991 году ў Вільні.
На фоне падзеяў ва Ўкраіне выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі малапрыкметныя. У афіцыйных паведамленьнях іх калі і згадваюць, то каб заявіць, што перадвыбарчая кампанія ўсё ж адбываецца.
Грамадзкага актывіста Паўла Вінградава прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі і ў нецэнзурнай лаянцы.
Сяргей Навумчык распачынае новы цыкль «Дзевяноста чацьверты», прысьвечаны першым у гісторыі Беларусі прэзыдэнцкім выбарам.
Пасьля бітвы ў Данецку Расея заяўляе аб праве абараняць сваіх суайчыньнікаў і суграмадзянаў і ў гэтым рэгіёне.
13 сакавіка грамадзкі актывіст Віталь Гуляк у адзіночку зладзіў у Ваўкавыску несанкцыянаваны пікет супраць вайны ва Ўкраіне. Ён выйшаў у сквэр Воінаў-інтэрнацыяналістаў з украінскім сьцягам і трымаў у руках плякат: «Не вайне! Пуцін вон». Сёньня яго павінны былі судзіць, але разгляд справы перанесьлі на 17 сакавіка.
Грамадзкі актывіст Аляксандар Арцыбашаў арыштаваны на 15 сутак. Суд прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі.
Пасьля сустрэчы Зьмітра Дашкевіча каля менскай турмы на Акрэсьціна кандыдата ў дэпутаты ад партыі БНФ Ільлю Дабратвора спынілі супрацоўнікі ДАІ. У яго забралі правы. Разам зь ім затрыманы кандыдат ад АГП Антон Жылко.
У судзе Маскоўскага раёну Менска пачаўся працэс над апазыцыйнымі актывістамі Аляксандрам Арцыбашавым і Паўлам Вінаградавым.
Арышт у Вене бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа паўплывае ня толькі на ўкраінскі бізнэс, але і на палітычную і мэдыйную сытуацыю ва Ўкраіне, лічаць экспэрты.
Мы зьвязаліся з карэспандэнткай Свабоды ў Данецку Валерыяй Дубавай, якая цяпер знаходзіцца на месцы бойкі ў цэнтры гораду.
У інтэрнэце зьявіліся кадры ўчорашніх падзеяў ва ўкраінскім Данецку, дзе прарасейскія актывісты напалі на ўдзельнікаў мітынгу «За адзіную Ўкраіну».
У Сімфэропалі зьніклі трое актывістаў Аўтамайдану — Наталя Лук’янчанка, Сяргей Супрун і сын дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Анатоля Грыцэнкі Аляксей Грыцэнка.
Сайт «Ленты.ру» зазнаў хакерскую атаку, — паведамляецца на галоўнае старонцы сайта. Ранкам у пятніцу 14 сакавіка пры спробе зайсьці на сайт выдавалася паведамленьне пра недаступнасьць рэсурсу.
Аўстрыйская паліцыя арыштавала 48-гадовага ўкраінскага алігарха Дзьмітрыя Фірташа.
Украінцы шакаваныя багацьцем і безгустоўнасьцю, золатам, мармурам, каштоўнымі рэчамі, будынкамі, жывёламі, якімі атачаў сябе ў побыце зрынуты прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.
У сеціве зьявілася фота пастановы Савета міністраў АРК, у якой гаворыцца пра тое, што з 17 сакавіка хлеб, цукар і кандытарскія вырабы ў Крыме будуць прадавацца па картках.
Два чалавека загінула і дзясяткі параненых у выніку нападу прарасейскіх актывістаў на мітынг за незалежную Ўкраіну ў Данецку.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
За «заклікі да супрацьпраўнай дзейнасьці і ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэньнем устаноўленага парадку».
Амаль 100 расейскіх дзеячаў культуры, праваабаронцаў і палітолягаў падпісалі адкрыты ліст з ініцыятывай аб правядзеньні «Кангрэсу інтэлігенцыі супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расеі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму».
Папа рымскі Францішак адзначае першую гадавіну абраньня на Сьвяты пасад. Ён на тыдзень сышоў у сваю рэзыдэнцыю Кастэль Гандольфа, непадалёк ад Рыму, дзе правядзе час у развагах і малітве.
На грамадзкага актывіста Віталя Гуляка ў Ваўкавыскім РАУС складзены пратакол паводле якога яго вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць генэральнага дырэктара «Барысаўдрэва».
Дзяўчыну, якая хадзіла проста па праезнай частцы і раздавала расейскія сьцяжкі кіроўцам машын, заўважыў праваабаронца Павел Левінаў. Паводле ягоных назіраньняў, дзяўчына была не адна: яе «страхаваў» хлопец, стоячы наводдаль.
У Беларусі не было і ня будзе дыскрымінацыі паводле мовы, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Мардовіі (рэспубліка ў складзе Расейскай Фэдэрацыі).
Многія расейскія прадпрымальнікі, якія жывуць і працуюць ва Ўкраіне, не падзяляюць імпэрскіх амбіцыяў кіраўніцтва Расеі што да спробы анэксіі Крыму. З экс-старшынём Саюзу вэбмайстраў Расеі Аляксеем Дудзінавым, які перавёў бізнэс з Масквы ў Хэрсонскую вобласьць, пагутарыў Ігар Карней.
Віталь Гуляк у адзіночку выйшаў у сквэр Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Ваўкавыску з украінскім сьцягам.
Кампанія «Права выбару», арганізаваная шэрагам незалежных дэмакратычных партыяў і рухаў, абвясьціла набор назіральнікаў за мясцовымі выбарамі. Кіраўніцтва кампаніі заяўляе пра неабходнасьць кантролю за галасаваньнем, удзельнікі назіраньня кажуць пра бессэнсоўнасьць гэтай працы ў цяперашніх умовах.
У вёсцы Саволеўка Гарадзенскага раёну ня ведаюць, хто будзе балятавацца ў дэпутаты, скардзяцца на тое, што ў калгасе не даюць працы, і пабойваюцца, што на іх можа напасьці НАТО.
Ці баіцеся вы пачатку новай усясьветнай вайны? Такое пытаньне Радыё Свабода задавала мінакам на вуліцах Менску у зьвязку з супрацьстаяньнем у Крыме.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра арышт у Вене 48-гадовага ўкраінскага алігарха Дзьмітрыя Фірташа на запыт Фэдэральнага бюро расьследаваньняў ЗША.
У чым адметнасьць пазыцыі Аляксандр Лукашэнкі адносна расейскай агрэсіі супраць Украіны? З аднаго боку, ён заяўляе, што супраца з Украінай працягваецца, у тым ліку і ў эканамічнай сфэры, і абяцае Кіеву гуманітарную падтрымку. З другога боку, дае дазвол на ўвод у Беларусь расейскіх ваенна-паветраных сіл. Меркаваньні беларускіх палітолягаў і навукоўцаў.
Амэрыканская кампанія «Гербалайф» паведаміла, што Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне яе дзейнасьці. Гэтая навіна адразу прывяла да падзеньня акцыяй кампаніі на біржы больш чым на 15%.
Менскі рок-гурт PortMone вярнуўся з акупаванага расейцамі Крыму.
Кіраўніцтва расейскага выдавецкага дома «Коммерсантъ» вырашыла закрыць сваё ўкраінскае выданьне — газэту «Коммерсантъ-Украина».
Сёньня супольнасьць «Крым-SOS» паведаміла аб зьнікненьні яшчэ аднаго актывіста, карэннага жыхара Сімфэропаля Міхаіла Ўдоўчанку.
У Кіеве цёпла і бясьпечна, хоць рэшткі напружанасьці, якая зусім нядаўна пагражала Ўкраіне грамадзянскай вайной, адчуваюцца. Да іх дадалося адчуваньне небясьпекі іншай магчымай вайны – супраць замежнага агрэсара, які ўжо ступіў на ўкраінскую зямлю.
Па стане на 13 сакавіка у «Нябесную сотню» адыйшлі 104 чалавекі.
Здымачную групу «Тэлевізійнай службы навін» украінскага тэлеканала «1+1», якая зьнікла ў сераду на тэрыторыі Абхазіі, дэпартавалі з гэтага сэпаратысцкага рэгіёну Грузіі ў Расею, паведаміў у ноч на чацьвер кіраўнік ТСН Сяргей Папоў.
Заходнія часопісы, асьвятляючы ваеннае ўварваньне Расеі ў Крым, разьмясьцілі на сваіх вокладках здымкі Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта заявіў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.
Барак Абама на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком заявіў, што пасланьне на адрас Расеі застаецца ранейшым: калі Масква ня зьменіць курсу, ёй давядзецца заплаціць за гэта.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Яшчэ некалькі тыдняў таму гэта выглядала як сцэнар фантастычнага фільму: расейскія войскі ў Крыме; украінцы рыхтуюцца да вайны з Расеяй; а беларускія ўлады ўвогуле маўчаць пра расейскую агрэсію, нібы гэта адбываецца недзе далёка, а не за ўласным парогам. Дый што сказаць, калі гэты агрэсар — найбліжэйшы саюзьнік, а на прыкладзе Крыму лёгка можна ўбачыць цану ўласнай умоўнай незалежнасьці?
Бабруйскую журналістку Марыну Малчанаву вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. 12 сакавіка на яе быў складзены пратакол.
Загрузіць яшчэ