Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна хоча выйсьці з СНД


Украіна можа выйсьці з СНД з прычыны няздольнасьці арганізацыі служыць інструмэнтам вырашэньня канфліктаў паміж яе чальцамі, заявіў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ў інтэрвію радыёстанцыі «Рэха Масквы», перадае БелаПАН.

Паводле міністра, СНД і яго ўдзельнікі не рэагуюць на патрабаваньні Ўкраіны склікаць экстранае пасяджэньне на ўзроўні кіраўнікоў МЗС з-за крызісу ў Крыме.

«Калі мы як краіна, якая старшынюе, зьвяртаемся ў Выканкам СНД і просім склікаць экстраную нараду і ніхто не рэагуе на сытуацыю, калі адна з краін-суседзяў нападае ўзброеным шляхам на іншую, тады навошта такая арганізацыя, калі яна не іграе ніякай ролі?» — заявіў Дзешчыца.

Ініцыяванае Украінай нечарговае пасяджэньне Рады міністраў замежных спраў СНД у Кіеве 12 сакавіка не адбылося па рашэньні праведзенага напярэдадні ў Менску пасяджэньня Рады пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасьці. Украінскі бок расцаніў гэта як «фактычнае самаўхіленьне СНД ад вырашэньня і нават абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым».

Пасяджэньне праходзіла ў Выканкаме СНД у закрытым фармаце. «Падчас пасяджэньня пастаянныя прадстаўнікі большасьці дзяржаў — удзельніц СНД абвясьцілі пазыцыю сваіх дзяржаў, якая заключаецца ў тым, што правядзеньне нечарговага пасяджэньня СМЗС у Кіеве 12 сакавіка г.г. не ўяўляецца магчымым у сувязі з неабходнасьцю дапрацоўкі прапанаванага для разгляду пытаньня, якое датычыцца сытуацыі, што склалася ў асобных рэгіёнах Украіны, у прыватнасьці ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, і прыняцьця адпаведнай заявы СМЗС», — гаварылася ў паведамленьні ўкраінскага пастаяннага прадстаўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG